Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПУСТАШЭННЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спусташэнне» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

СПУСТАШЭННЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бядой і голадам спустошаныя, яны марнелі ў пустыні, у позні час былі віхура і спусташэнне [для іх];

Ворагі знішчаны, сталася спусташэнне вечнае, і гарады зруйнаваў Ты: згінула памяць пра іх з імі разам.

Гаманіце! Бо блізкі дзень Госпадаў, быццам спусташэнне прыйдзе ад Госпада.

Хто выдаў Якуба на рабунак, а Ізраэля — на спусташэнне? Ці ж не Сам Госпад, перад Якім награшылі? І не хацелі хадзіць Яго дарогамі, ды не слухалі закону Яго.

Дзве рэчы спаткалі цябе, хто пашкадуе цябе? Спусташэнне і загуба, голад і меч, а хто пацешыць цябе?

Уцякайце з асяродку Ерузаліма, сыны Бэньяміна, і ў Тэкуа трубіце ў трубы, і над Бэт-Харэмам падыміце знак, бо з поўначы паказалася няшчасце ды вялікае спусташэнне.

Як студня дае выліцца вадзе сваёй, так ён дае выліцца ліхоце сваёй; чутно ў ім пра гвалт і спусташэнне, прыгнёт і пакуты заўсёды перад абліччам Маім.

Яны прызначылі яго на спусташэнне, смуткуе перад абліччам Маім апусцелы; спустошана ўся зямля, бо няма нікога, каму б дзеля гэтага балела сэрца».

Крык з Аранаіма: «Спусташэнне і вялікая бяда!»

у першы год яго царавання я, Даніэль, зацікавіўся ў кнігах лікам гадоў, аб якім аб’явіў Госпад прароку Ярэмію, каб споўнілася спусташэнне Ерузаліма праз семдзесят гадоў;

Нахілі вуха Сваё, мой Божа, і выслухай! Адкрый вочы Свае і пабач спусташэнне наша і горад, над якім было прызвана імя Тваё! Бо не ў апраўданне сваё прадстаўляем малітвы перад аблічча Тваё, але дзеля літасці Тваёй вялікай.

І той, хто пойдзе супраць яго, будзе весці сябе па свайму ўпадабанню ды ніхто не зможа яму супрацьстаяць; і ўтрымаецца ў прыгожым краі, і ў руцэ яго — спусташэнне.

“О гэты дзень!”» Бо блізкі ўжо дзень Госпадаў, і прыйдзе ён, як спусташэнне ад Усемагутнага.

Егіпет пойдзе на спусташэнне, і Эдом станецца бязлюднай пустыняй, таму што ліха чынілі адносна сыноў Юды і пралівалі кроў бязвінную ў зямлі іх.

Захаваў ты загады Амры і ўсе ўчынкі дому Ахаба і кіраваўся радай іх — дык Я выдам цябе на спусташэнне і жыхароў тваіх — на пасмяянне: і будзеце вы несці ганьбу сярод народаў».

А калі ўбачыце, што Ерузалім войскам акружаны, тады ведайце, што наблізілася спусташэнне яго.

калі ж не, то заплаціце за іх пяцьсот талентаў срэбра, і за спусташэнне, якое вы зрабілі, і за падаткі ад гарадоў — другія пяцьсот талентаў; а калі не, то прыйдзем і знішчым вас».

і смерць нашых братоў, і паланенне зямлі ды спусташэнне спадчыны нашай зваліць на галовы нашы пасярод народаў, якімі будзем зняволены. І будзем на згаршэнне і ў ганьбу тым, што намі авалодаюць,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter