Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЫПРАВІЎСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «выправіўся» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Клышкi.

ВЫПРАВІЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.

Добра, ты выправіўся, бо цягнула цябе да дому бацькі твайго, але чаму ты скраў багоў маіх?»

І калі Язэп выправіўся, пайшлі з ім усе паслугачы фараона, старцы дому яго, і ўсе старэйшыя гадамі зямлі Егіпецкай,

І адтуль выправіўся ён супраць жыхароў Дабіра, які раней называўся Карыят-Сэфэрc.

І выправіўся Давід, і забраў ад жыхароў Явіса ў Галаадзе косці Саўла і косці Ёнатана, сына яго, якія здабылі іх патаемна з плошчы ў Бэтсане, дзе іх павесілі філістынцы, калі забілі Саўла ў Гэльбоэ.

І калі выправіўся Ярам з кіраўнікамі сваімі ды з усімі калясніцамі, што былі з імі, ноччу падняўся і паразіў эдомцаў, якія яго акружалі, а таксама ўсіх кіраўнікоў калясніц іх.

І аднаму даў пяць талентаў, а другому два, а іншаму адзін — кожнаму паводле яго здольнасці, і выправіўся адразу.

І праз некалькі дзён маладзейшы сын, забраўшы ўсё, выправіўся ў далёкую краіну і прамантачыў там сваю маёмасць, жывучы распусна.

Дык расказваў: «Адзін знатны чалавек выправіўся ў далёкую краіну атрымаць сабе царства і вярнуцца.

Калі забурэнне сціхла, Паўла, паклікаўшы вучняў і падбадзёрыўшы іх, развітаўся і выправіўся, каб ісці ў Мацэдонію.

І, прабыўшы сярод іх не больш васьмі ці дзесяці дзён, выправіўся ён у Цэзарэю, і на другі дзень сеў у судзе, і загадаў прывесці Паўлу.

і не пайшоў у Ерузалім да сваіх папярэднікаў Апосталаў, але выправіўся ў Арабію і адтуль зноў вярнуўся ў Дамаск.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter