Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЫПРАВІЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «выправіў» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча.

ВЫПРАВІЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І выправіў Ізаак яго ў дарогу, і ён пайшоў у Падан-Арам да Лабана, сына Бэтуэля, арамейца, брата Рэбэкі, маці Якуба і Эзава.

І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом.

Дык выправіў я паслоў з пустыні Кадэмот да Сэгона, цара Хесебона, з словамі мірнымі, кажучы:

І падняўся Ешуа і з ім усё войска ваяроў, каб ісці на Гай; адабраў Ешуа трыццаць тысяч моцных ваяроў, і выправіў іх ноччу,

І паўторна выправіў Яфтах пасланцоў, і загадаў ім, каб сказалі яны цару Амона:

Дык схапіў Ханон паслугачоў Давіда, і згаліў ім палову барады, і абрэзаў ім адзенне да паловы, аж да клубоў, і выправіў іх.

Пачуўшы пра гэта, Давід выправіў Ёаба разам з усім войскам.

А сталася праз год, у той час, калі цары звычайна выходзяць на вайну, што Давід выправіў Ёаба і паслугачоў сваіх і з ім разам увесь Ізраэль, і яны разграмілі сыноў Амона і аблажылі Рабу; а Давід у той час застаўся ў Ерузаліме.

А Давід выправіў пасланца да Ёаба, кажучы: «Пашлі да мяне Урыю Хетэя». І паслаў Ёаб Урыю Хетэя да Давіда,

І сказаў Давід: «Акажу зычлівасць Ханону, сыну Нааса; бацька бо яго быў спагадлівы да мяне». Ды выправіў Давід пасланнікаў, каб суцешыць яго дзеля смерці бацькі яго. Калі пасланнікі Давіда прыбылі ў зямлю аманіцян, каб суцешыць Ханона,

Дзеля таго выправіў я Эліязэра, і Арыэля, і Сямэю, і Ёярыба, і Эльнатана, і Натана, і Захарыю, і Масалу, — мудрых кіраўнікоў.

Кажыце сярод народаў: Госпад заваладарыў, бо Ён выправіў сусвет, які не пахіснецца; будзе судзіць Ён народы па справядлівасці.

І пачуў [Санхэрыб], як казалі пра Тарака, цара Этыёпіі: «Ён выйшаў ваяваць супраць цябе». Калі гэта пачуў, выправіў пасланцоў да Эзэкіі сказаць:

Дык слухайце слова Госпада, усе перасяленцы, якіх Я выправіў з Ерузаліма ў Бабілон”.

І ўбачыў Эфраім сваю кволасць, а Юда — рану сваю. І выйшаў Эфраім у Асірыю, і выправіў пасланцоў да вялікага цара; але ён сам не зможа вас вылечыць і не зможа вызваліць вас ад калецтва.

І зноў выправіў да іх іншага паслугача, а яны і таму, пабіўшы каменнямі, разбілі галаву і зняважылі.

І Ёната выправіў брата свайго, кіраўніка над народам, і папрасіў набатэяў, прыяцеляў сваіх, каб далі яны ім запасы свае, што былі вялікія.

Выправіў бо я вас са смуткам і плачам, а верне мне вас Бог з радасцю і пацехай навек.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter