І ўзышлі Майсей і Аарон, Надаб і Абігу, і семдзесят старэйшын Ізраэля,
Але, ахутаныя цемраю, яны ўзышлі на вяршыню гары; каўчэг жа Госпадава запавету і Майсей не выйшлі з лагера.
Сказаў я, ды вы не паслухалі, і супрацівіліся загаду Госпадаву, і, гнаныя пыхаю, вы ўзышлі на вяршыню гары.
У той час я як пасрэднік стаяў між Госпадам і вамі, каб вам абвясціць словы Яго, бо вы баяліся агню і не ўзышлі на гару. А Ён сказаў:
А ў сярэдзіне горада была моцная вежа, у якой схаваліся і мужчыны, і жанчыны, і ўсе грамадзяне горада, вельмі моцна замкнуўшы браму, і ўзышлі на дах той вежы, стаўшы ўздоўж умацаванняў.
Яны ўзышлі па прыступках горада Давідава, па дарозе ўверх на мур, вышэй дома Давідава і аж да брамы Воднай на ўсход.
Не ўзышлі вы ў выламы і не пабудавалі мур вакол дому Ізраэля, каб стаяць у баі ў дзень Госпадаў.
І з весялосцю і радасцю ўзышлі на гару Сіён, і ўсклалі ахвяры цэласпалення, таму што з іх ніхто не паў, аж пакуль не вярнуліся ў спакоі.
І жыхары горада разам са сваімі жонкамі і дзецьмі ўзышлі на мур, разадраўшы адзенне сваё, і загаласілі, і ўмалялі Сімона, каб падаў ім правую руку,
І сыны Амона і сыны Эзава ўзышлі на горы і насупраць Датайна размясцілі лагер. І ад іх паслалі людзей на поўдзень і на ўсход насупраць Эгрэбэля, што каля Хуса над ручаём Махмур. І рэшта асірыйскіх войскаў паставіла лагер на раўніне і закрыла ўсю паверхню зямлі; і палатак, і абозаў іх размясцілася там у вялікай колькасці, і былі яны ў вельмі вялікім мностве.