Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ГАВОРАЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «гавораць» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГАВОРАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Племя змяінае, як вы можаце гаварыць добрае, будучы дрэннымі? Бо вусны гавораць тое, чым перапоўнена сэрца.

Натоўп жа здзіўляўся, бачачы, што нямыя гавораць, калекі выздараўліваюць, кульгавыя ходзяць і сляпыя бачаць, і праслаўляў Бога Ізраэля.

Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не паступайце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць.

Будучы надзвычай здзіўленымі, яны казалі: «Ён зрабіў усё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць

Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з дрэннага сэрца выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя.

Калі ўзняўся гэты шум, сабралася мноства людзей і захвалявалася, бо кожны з іх чуў, што яны гавораць на ягонай мове.

юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, — мы чуем, што яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія справы Божыя».

Яны са свету, таму і гавораць так, як свет, і свет слухае іх.

Яны заўсёды наракаюць, скардзяцца на лёс, паступаюць паводле сваёй пажадівасці, а вусны іхнія гавораць пыхліва і ліслівяць іншым дзеля сваёй карысці.

Горла іх — адчыненая магіла. Языкамі сваімі гавораць падступна. Яд змяіны на іхніх вуснах;


Ці ўсе маюць дар аздараўлення? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?

Калі ж няма таго, хто тлумачыць, няхай у Касцёле маўчаць. Няхай гавораць сабе і Богу.

І прарокі няхай гавораць па двое ці па трое, іншыя няхай разважаюць.

хочучы быць настаўнікамі Закону, хоць не разумеюць, што гавораць і што сцвярджаюць.

Ходзячы па хатах, яны таксама вучацца гультайству. Яны не толькі гультайкі, але пляткаркі і цікаўныя, гавораць тое, што не трэба.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter