Нягледзячы на Божыя абяцанні
1 У чым жа перавага юдэяў, ці якая карысць ад абразання?
1 У чым жа перавага юдэяў, ці якая карысць ад абразання?
2 Вялікая ва ўсіх адносінах. Перадусім у тым, што ім давераны словы Бога.
3 Бо калі некаторыя і сталіся нявернымі, то ці іхняе нявер’е знішчыць Божую вернасць?
4 Канешне, не! Бог праўдзівы, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: «Каб ты апраўдаўся ў словах Тваіх і перамог, калі будзеш асуджаны».
5 Калі ж нашая несправядлівасць адкрывае Божую справядлівасць, дык што скажам? Ці ж Бог, — кажучы па-чалавечы, — несправядлівы, калі гневаецца?
6 Канешне, не! Бо як жа можа Бог асудзіць свет?
7 Калі ж праўда Бога праз мой падман узрастае на Яго славу, за што ж яшчэ мяне судзяць, як грэшніка?
8 І ці не рабіць нам дрэннае, каб вышла дабро, як некаторыя абгаворваюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Такіх чакае справядлівы прысуд.
Усе пад грахом
9 Дык што ж? Ці маем перавагу? Зусім не, бо мы ўжо сцвердзілі, што і юдэі, і грэкі — усе пад грахом,
9 Дык што ж? Ці маем перавагу? Зусім не, бо мы ўжо сцвердзілі, што і юдэі, і грэкі — усе пад грахом,
10 як напісана:
«Няма ніводнага справядлівага,
11
няма разумнага, няма таго, хто шукаў бы Бога.
12
Усе заблукалі, усе разам сталі нягоднымі; няма таго, хто рабіў бы дабро, няма ніводнага.
13
Горла іх — адчыненая магіла. Языкамі сваімі гавораць падступна. Яд змяіны на іхніх вуснах;
14
поўныя праклёну і злосці іх вусны.
15
Іх ногі хуткія да праліцця крыві,
16
знішчэнне і мучэнне на шляхах іхніх;
17
яны не пазналі дарогі спакою.
18
Няма Божай боязі перад іх вачыма».
19 Мы ж ведаем, што тое, што кажа Закон, адносіцца да тых, хто пад Законам, каб кожныя вусны былі закрытыя і каб увесь свет прызнаў віну перад Богам,
20 бо справамі Закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела, таму што праз Закон пазнаецца грэх.
ЗБАЎЛЕННЕ Ў ХРЫСЦЕ
Аб’яўленне Божай справядлівасці
21 Цяпер незалежна ад Закону выявілася Божая справядлівасць, пра якую сведчаць Закон і Прарокі.
Аб’яўленне Божай справядлівасці
21 Цяпер незалежна ад Закону выявілася Божая справядлівасць, пра якую сведчаць Закон і Прарокі.
22 Справядлівасць Божая ўдзяляецца праз веру ў Езуса Хрыста ўсім веруючым без розніцы.
23 Бо ўсе зграшылі і пазбаўлены Божай славы,
24 але атрымліваюць апраўданне дарма, паводле Ягонай ласкі, праз адкупленне ў Езусе Хрысце.
25 Яго ўстанавіў Бог як уміласціўленне ў Ягонай крыві праз веру, каб паказаць сваю справядлівасць у адпушчэнні грахоў, учыненых раней,
26 у час цярплівасці Божай, каб выявіць сваю справядлівасць ў цяперашні час, бо Ён справядлівы і апраўдвае таго, хто верыць у Езуса.
Роля веры
27 Дык дзе ж пахвальба? Адкінута. Якім законам? Учынкаў? Не, але законам веры.
27 Дык дзе ж пахвальба? Адкінута. Якім законам? Учынкаў? Не, але законам веры.
28 Бо мы лічым, што чалавек апраўдваецца праз веру незалежна ад учынкаў Закону.
29 Ці ж Бог ёсць толькі юдэяў, а язычнікаў не? Так, і язычнікаў,
30 таму што адзін ёсць Бог, які апраўдвае абрэзанага з веры і неабрэзанага праз веру.
31 Дык ці Закон лічым непатрэбным з прычыны веры? Канешне, не! Наадварот, умацоўваем Закон.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Пасланне да Рымлянаў, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019