Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

МОЦАЮ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «моцаю» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

МОЦАЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І спужаліся ўсе так, што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: «Што гэта? Новае вучэнне з моцаю; Ён загадвае нават нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго».

любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй”.

Любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе — гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні».

Той адказаў: «Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцаю тваёй, і ўсім розумам тваім, а бліжняга свайго, як самога сябе».

І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і вялікай славаю.

Яны паставілі іх пасярэдзіне і пыталіся: «Якою моцаю або чыім імем вы зрабілі гэта?»

Апосталы з вялікай моцаю давалі сведчанне пра ўваскрасенне Пана Езуса, і ўсе яны мелі вялікую ласку.

тады як анёлы, хоць большыя сілаю і моцаю, не асуджаюць іх перад Панам.

у імя нашага Пана Езуса. Вы, сабраўшыся разам у духоўнай лучнасці са мною, моцаю нашага Пана Езуса

Бог уваскрасіў Пана і нас уваскрасіць сваёй моцаю.

Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся Яго моцаю, якая магутна дзейнічае ўва мне.

Мы заўсёды молімся за вас, каб наш Бог прызнаў вас годнымі паклікання і з моцаю здзейсніў усялякі добры намер і справу веры,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МОЦНА →