Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НАПОЎНІЎСЯ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «напоўніўся» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАПОЎНІЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, сабралі добрае ў посуд, а дрэннае выкінулі вон.

А Захарыя, бацька яго, напоўніўся Духам Святым і прарочыў, кажучы:

Гаспадар сказаў слугу: “Ідзі да дарог і загарадзяў і прымушай прыйсці, каб напоўніўся мой дом.

Марыя ж узяла фунт міра з чыстага і вельмі каштоўнага нарду і намасціла ногі Езусу, і абцёрла сваімі валасамі ногі Ягоныя. А дом напоўніўся пахам міра.

Тады пайшоў Ананія і ўвайшоў у дом. І, усклаўшы на яго рукі, сказаў: «Браце Саўле, Пан Езус, які з’явіўся табе на дарозе, якою ты ішоў, паслаў мяне, каб ты зноў мог бачыць і напоўніўся Духам Святым».

Я напоўніўся Духам у дзень Пана і пачуў за сабою гучны голас, быццам трубы,

Я адразу напоўніўся Духам. Вось трон стаяў на небе, а на троне нехта сядзеў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter