Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НАСМІХАЛІСЯ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «насміхаліся» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным, Клышкi.

НАСМІХАЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і сказаў: «Выйдзіце, бо дзяўчынка не памерла, а спіць». І насміхаліся з Яго.

І сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысціну. Становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: «Вітай, кароль юдэйскі!»

І насміхаліся з Яго. Але Ён, выгнаўшы ўсіх, узяў з сабою бацьку і маці дзіцяці і тых, хто быў з Ім, і ўвайшоў туды, дзе было дзіця.

Насміхаліся з Яго, бо ведалі, што яна памерла.

Чулі ўсё гэта і фарысеі, якія любілі грошы, і насміхаліся з Яго.

А людзі, якія трымалі Езуса, насміхаліся над Ім і білі Яго.

А людзі стаялі і глядзелі. І кіраўнікі іхнія таксама насміхаліся, кажучы: «Іншых ратаваў, няхай сябе ўратуе, калі Ён Месія, выбраны Богам!»

Калі пачулі пра ўваскрасенне, адныя насміхаліся, а другія казалі: «Паслухаем цябе пра гэта іншым разам».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter