Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ПРАЎДЗЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «праўдзе» сустракаецца 23 разы у 23 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРАЎДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец.

Бог ёсць Духам, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе».

Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе.

Ваш айцец д’ябал, і вы хочаце выконваць жаданні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і не выстаяў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён хлусіць, кажа ад сябе, бо ён ілгун і бацька хлусні.

Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам тое, што пачуе, і будучыню абвесціць вам.

Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё — гэта праўда.

І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвячаныя ў праўдзе.

Пілат сказаў Яму: «Дык Ты кароль?» Езус адказаў: «Ты кажаш, што Я кароль. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у свет, каб сведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае Мой голас».

Але калі ў сэрцы вашым вы маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, то не хваліцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.

Ачысціўшы паслухмянасцю праўдзе душы вашыя для некрывадушнай братняй любові, чыстым сэрцам шчыра любіце адзін аднаго,

Таму я заўсёды буду напамінаць вам пра гэта, хоць вы і ведаеце ды ўмацаваны ў гэтай праўдзе.

Калі мы кажам, што маем еднасць з Ім, а ходзім у цемры, то мы хлусім і паступаем не па праўдзе.

Старэйшына — да Выбранай Пані і яе дзяцей, якіх я люблю ў праўдзе, і не толькі я, але і ўсе, хто пазнаў праўду

Ласка, міласэрнасць ды спакой ад Бога і ад Езуса Хрыста, Сына Айца, няхай будзе з намі ў праўдзе і любові.

Старэйшына — умілаванаму Гаю, якога я люблю ў праўдзе.

Я вельмі ўзрадаваўся, калі прыйшлі браты і засведчылі пра тваю праўду і што ты паступаеш па праўдзе.

Для мяне няма большай радасці, як чуць, што мае дзеці жывуць у праўдзе.

Я не саромеўся, калі ў чым хваліўся вамі перад ім, але, як усё мы ў праўдзе сказалі вам, так і перад Цітам хвала нашая аказалася праўдзівай.

Вы беглі добра, і хто ж перашкодзіў вам быць паслухмянымі праўдзе?

Бо плод святла ёсць ва ўсялякай дабрыні, справядлівасці і праўдзе.

якое прыйшло да вас. І як яно прыносіць плён і расце ва ўсім свеце, так і сярод вас, пачынаючы з дня, калі вы пачулі і пазналі Божую ласку ў праўдзе.

каб былі асуджаны ўсе, хто не паверыў праўдзе, але палюбіў несправядлівасць.

дзеля чаго я прызначаны прапаведнікам і апосталам. Кажу праўду і не хлушу. Я настаўнік язычнікаў у веры і праўдзе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter