Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

СЦЕРАЖЫЦЕСЯ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «сцеражыцеся» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным, Клышкi.

СЦЕРАЖЫЦЕСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Сцеражыцеся. Вас будуць аддаваць у суды і ў сінагогах будуць біць, і паставяць вас перад намеснікамі і каралямі за Мяне на сведчанне ім.

А вы сцеражыцеся. Я прадказаў вам усё.

Тым часам, калі сабраліся тысячы людзей, так што цяснілі адзін аднаго, Ён пачаў гаварыць спачатку вучням сваім: «Сцеражыцеся закваскі крывадушнасці фарысейскай.

І сказаў ім: «Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад ягонай маёмасці».

Сцеражыцеся, каб з вамі не здарылася тое, што сказана ў Прарокаў:

Таму вы, умілаваныя, ведаючы гэта наперад, сцеражыцеся, каб, зведзеныя памылкамі беззаконных, вы не страцілі ўласны грунт пад нагамі.

Дзеці, сцеражыцеся ідалаў!

Прашу вас, браты, сцеражыцеся тых, хто сее падзелы і спакусы насуперак вучэнню, якому вы навучаныя. Ухіляйцеся ад іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter