Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

СВЕДЧАННЯ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «сведчання» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным, Клышкi.

СВЕДЧАННЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Павядуць вас да намеснікаў і да каралёў за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі.

А першасвятары і ўвесь Сінэдрыён шукалі ілжывага сведчання супраць Езуса, каб забіць Яго,

А першасвятары і ўвесь Сінэдрыён шукалі супраць Езуса сведчання, каб забіць Яго, і не знаходзілі.

Але Езус загадаў яму нікому не расказваць, а пайсці, паказацца святару і скласці ахвяру за сваё ачышчэнне, як наказаў Майсей, дзеля сведчання ім.

Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго.

Сапраўды, сапраўды кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што ўбачылі, а сведчання нашага не прымаеце.

і што бачыў і чуў, пра тое сведчыць, але сведчання Ягонага ніхто не прымае.

У нашых айцоў была ў пустыні скінія сведчання, як пажадаў той, хто загадаў Майсею зрабіць яе паводле ўзору, які ўбачыў.

Я ўбачыў Яго, а Ён казаў мне: “Паспяшайся і выйдзі хутчэй з Ерузалема, бо не прымуць твайго сведчання пра Мяне”.

Дык не саромейся сведчання нашага Пана, ні мяне, вязня Ягонага, але далучыся да цярпенняў дзеля Евангелля паводле моцы Бога,

І Майсейбыў верным ва ўсім доме Яго як слуга дзеля сведчання пра тое, што трэба было сказаць.

Кожны, хто парушае Закон Майсея, падлягае смерці без літасці на падставе сведчання двух ці трох сведкаў.

Я, Ян, брат ваш і саўдзельнік ва ўціску, у валадарстве і вытрываласці ў Езусе, быў на востраве, званым Патмас, дзеля слова Божага і дзеля сведчання пра Езуса.

Яны перамаглі яго дзякуючы крыві Баранка і дзякуючы слову сведчання свайго; і не палюбілі жыцця свайго аж да смерці.


Потым убачыў, як адчынілася святыня скініі Сведчання ў небе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter