Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ДАВОЛІ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «даволі» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАВОЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І тыя, сабраўшыся з старшынямі і зрабіўшы нара́ду, далі даволі грошай жаўне́рам

Яны сказалі: Госпадзе! вось тут два мячы! Ён сказаў ім: даволі!

Тады Ісус сказаў: пакіньце, даволі. І, дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго.

Пасьля яго ў дні сьпісаваньня паўстаў Юда Галіле́янін ды пацягнуў за сабою даволі народу; дый той пагіб, і ўсе́, што слухаліся яго, рассыпаліся.

А ўзіраліся на яго затым, што даволі часу чарамі іх задзіўляў.

Сталася-ж, што ён даволі дзён прабыў у не́йкага Сымона, гарбара.

Аднак, яны прабылі даволі часу, адважна прамаўляючы аб Госпадзе, Які сьве́дчыў слову міласьці свае́й і даваў рукамі іхнімі рабіць знакі й цуды.

Паўла-ж, прабыўшы йшчэ даволі дзён, разьвітаўся з братамі і адплыў у Сірыю (а з ім Прыскілла й Акіла), абстрыгшы ў Кенхрэях галаву: бо быў абяцаўшы.

і даволі з тых, што чынілі чары, папрыносіўшы кнігі свае́, папалілі іх перад усімі; і, палічыўшы цану іх, знайшлі пяцьдзесят тысячаў серабра.

Было-ж даволі сьве́тачаў у сьвятліцы, дзе́ мы сабраліся.

І, падняўшыся наве́рх ды разламаўшы хле́б і пае́ўшы, гутарыў даволі ажне да сьвітаньня дый пайшоў.

Калі-ж мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо няпэўнае, бо ўжо і пост мінуў, радзіў ім Паўла,

Бо даволі ўжо, што вы ў мінулы час жыцьця паступалі паводле волі паганаў, ходзячы ў нячыстасьці, пажаданьнях, п’янстве, банкетаваньні, піцьці й лёгкамысным служэньні ідалам;

Дзеля гэтага сярод вас многа слабых ды хворых, і даволі ўмірае.

Даволі такому гэтае кары ад многіх;

Але Госпад сказаў мне́: даволі табе́ ласкі Мае́й, бо сіла мая завяршаецца ў слабасьці. Дык ахвотна больш буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб увайшла ў мяне́ сіла Хрыстовая.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter