І ўсё ме́ста сабралося перад дзьвярыма.
Запраўды́, запраўды́ кажу вам: хто не дзьвяры́ма ўваходзіць у аве́чы двор, але пералазіць інакш, той злодзей і разбойнік.
А хто ўваходзіць дзьвяры́ма, той пастыр аве́чак,
І не́сьлі нейкага чалаве́ка, храмога ад матчынага чэрава; яго кожын дзе́нь садзілі перад дзьвярыма храму, называнымі Краснымі, прасіць міласьціну ў прыходзіўшых у храм.
Вязьніцу дык знайшлі мы замкнёную ве́льмі крэпка, і варта во́нках стаяла перад дзьвярыма; але, адамкнуўшы, ўсярэдзіне нікога не знайшлі.
Калі-ж Ірад маніўся вывясьці яго, у тую ноч Пётр спаў міжы двух жаўне́раў, апутаны двума ланцугамі, ды перад дзьвярыма варта пілнавала вязьніцу.
Не наракайце, браты маі, адзін на аднаго, каб ня быць засуджанымі: вось судзьдзя стаіць за дзьвярыма.