Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПАСА́ДАМ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «паса́дам» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПАСА́ДАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І хто прысягае не́бам, прысягае паса́дам Божым і Се́дзячым на ім.

Іоан да сямёх цэркваў, што ў Азіі: ласка на вас і мір ад Таго, што есьць і што быў і што прыдзе, ды ад сямёх духаў, што перад пасадам Ягоным,

І із пасаду выходзяць маланкі й грымоты й галасы́; і се́м сьве́тачаў агністых гараць перад пасадам і есьць се́м духаў Божых.

І перад пасадам мора шкля́нае, падобнае да крышталу, і ўсярэдзіне пасаду ды навакол пасаду чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.

упадаюць дваццаць чатыры старыкі перад Сідзя́чым на пасадзе і кланяюцца Жыву́чаму на ве́чныя вякí і кідаюць свае́ вянкі перад пасадам, кажучы:

Пасьля гэтага глянуў я, і вось вялізарны натоўп, палічы́ць якога ніхто ня мог, із усіх пляме́ньняў і родаў, і народаў, і языкоў, стаіць перад пасадам і перад Ягнём, апрануўшыся ў бе́лыя шаты, і пальмы ў руках іхніх;

І ўсе́ ангелы стаялі навакол пасаду і старыкоў і чатырох жывелаў, і ўпалі перад пасадам на твар свой, і сукланіліся Богу,

Дзеля гэтага яны перад пасадам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы́ ў храме Ягоным; і Сідзя́чы на пасадзе жы́ціме ў іх;

І прыйшоў іншы ангел, і стануў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму багата пахнідлаў, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, што перад пасадам.

і пяюць яны як-бы пе́сьню новую перад пасадам і перад чатырма́ жывёламі і старыкамі; і ніхто ня мог навучыцца пе́сьні гэнае, апрача тых ста сараку чатырох тысячаў, што вы́куплены ад зямлі.

І ў вуснах у іх няма́ хітрава́ньня: бо беззага́нныя яны перад пасадам Божым.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter