Дык прызнаўся Табе ў граху маім і ня ўкрыў беззаконьня майго; я сказаў: Вызнаваю Госпаду праступкі мае! — і Ты дараваў мне віну грэху майго. (Зэля)
Бо праступкі мае вышэй галавы ўзьняліся; як бярэмя цяжкое яны прыгнятаюць мяне.
бо мукі бяз ліку абступілі мяне, праступкі мае дагналі мяне, ажно нельга мне іх агарнуць: іх балей, чым валосься на маёй галаве, — і мужнасьць мая мяне кінула.
Віны мае перамаглі мяне; але Ты пакрываеш праступкі нашы.
дык пакараю праступкі іх паліцай і ўдарамі іх беззаконьне,
Ты праступкі нашы прад Табою паклаў, грахі нашы ўкрытыя прад сьветласьцяй аблічча Твайго.
Як далёкі ад захаду ўсход, так далёка Ён нашы праступкі ад нас аддаліў.