Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПРЫСТУПІЛІСЯ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «прыступіліся» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПРЫСТУПІЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Тады пакідае Яго д’ябал; і вось Ангелы прыступіліся і служылі Яму.

Калі-ж Ён прыйшоў у дом, сьляпыя прыступіліся да Яго. І кажа ім Ісус: ці ве́рыце вы, што Я магу гэтае зрабіць? Яны адказваюць: але́, Госпадзе!

Тады Ісус, адпусьціўшы народ, увайшоў у дом. І прыступіліся да Яго вучні Яго і сказалі: растлумач нам прыповесьць аб ку́калі на полі.

Калі-ж настаў ве́чар, прыступіліся да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустыня тутака, дый час ужо позны; пусьці народ, каб яны пайшлі ў сёлы і купілі сабе́ е́жы.

І прыступіліся фарысэі і садуке́і і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з не́ба,

У той час вучні прыступіліся да Ісуса, кажучы: хто большы ў царстве нябе́сным?

І прыступіліся да Яго фарысэі і, спакушаючы Яго, казалі Яму: ці за ўсякую віну можна чалаве́ку развадзíцца з жонкаю сваёю?

І, калі прыйшоў Ён у сьвятыню і навучаў, прыступіліся да Яго архірэі і старэйшыя з народу і сказалі: якою ўладаю Ты гэтае чыніш? І хто Табе́ даў гэткую ўладу?

У той дзе́нь прыступіліся да Яго саддуке́і, каторыя кажуць, што няма ўваскрасе́ньня, і спыталіся ў Яго:

І, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і прыступіліся вучні Яго, манючы́ся паказаць Яму будынкі сьвятыні.

Калі-ж сядзе́ў Ён на гарэ Аліўнай, прыступіліся да Яго вучні насамо́це і спыталіся: скажы нам, калі гэтае ста́нецца, і які знак Твайго прыходу і сканчэньня сьве́ту?

Бо не прыступіліся вы да гары́ датыкальнае і агнём палаючае, ані да це́мры, і мроку, і буры,

Але вы прыступіліся да гары́ Сыону і да ме́ста Бога Жывога, да нябе́снага Ерузаліму і да мірыядаў Ангелаў,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter