Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПЯЯЦІ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «пяяці» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Станкевіча.

ПЯЯЦІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дык буду за гэта хваліць Цябе, Госпадзе, сярод народаў і псальмы пяяці іменьню Твайму.

Гэтак узносіцца цяпер галава мая панад усімі ворагамі навакол мяне, і складаціму Госпаду ахвяры ў палатцы Ягонай пад трубныя гукі, буду Госпаду пяяці й іграці.

Сэрца маё гатова, о Божа, маё сэрца гатова пяяці й іграці Табе.

А я буду пяяці аб сіле Тваёй і што-раніцы славіць ласку Тваю. Бо Ты мне ў нядолі Цьвярдыняю быў і Прыпынкам.

Сіла мая! Аб Табе я буду пяяці, бо Госпад — Цьвярдыня мая, Бог мой ласкавы!

Дык буду няўстанна пяяці іменьню Твайму, буду з дня ды на дзень выпаўняць абяцаньні мае.

Буду славіць Цябе між народамі, Госпадзе, і пяяці Табе між паганамі!

Будзе язык мой пяяці аб слове Тваім, бо ўсе загады Тваі справядлівыя.

Як-жа пяяці нам песьню Гасподню ў чужой старане?

І будуць пяяці аб сьцежках Гасподніх, бо вялікая слава Госпада.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ПЯЯЎ →