Тады расчыніліся глыбіні марскія, і адкрыліся падваліны сусьвету на страшны голас Твой, Госпадзе; ды пад подыхам ноздраў Тваіх.
Бо страшны Госпад Найвышэйшы, вялікі Цар над усенькай зямлёй.
Кажэце да Бога: Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля велічы моцы Тваёй падлыгваюць Табе Твае ворагі.
Страшны зьяўляецца Бог із Сьвятыні Сваёй; Бог Ізраіляў, Ён сілу ды моц народу даець. Няхай будзе пахвалены Бог!
Ты страшны, і хто можа ўстаяць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для цароў зямных.
Богу, што гэткі страшнй ў зграмаджэньні сьвятых, страшны для ўсіх, што Яго акружаюць?