Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

КЕСАРУ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «кесару» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

КЕСАРУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дык скажы нам, як здаецца Табе, ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не?

Яны кажуць Яму: Кесарава. — Тады Ён кажа ім: Дык аддавайце кесарава кесару, а Божае — Богу.

І тыя, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку, мы ведаем, што Ты праўдзівы і ні на кога не зважаеш: бо не глядзіш на аблічча людзей, а па праўдзе вучыш Божай дарозе; ці дазваляецца даваць падаткі кесару ці не? Даваць нам ці не даваць?

Ісус жа сказаў ім: Кесарава аддавайце кесару, а Божае — Богу. — І яны вельмі здзіўляліся Яму.

ці дазваляецца нам плаціць падатак кесару, ці не?

І Ён сказаў ім: Значыць, аддавайце кесарава кесару, а Божае — Богу.

І пачалі абвінавачваць Яго, кажучы: Мы знайшлі, што Гэты чалавек разбэшчвае наш народ і забараняе даваць падатак кесару, і кажа, што Сам Ён Хрыстос, Цар.

З гэтага часу Пілат шукаў, як вызваліць Яго. Іудзеі ж крычалі, кажучы: Калі ты Гэтага Чалавека вызваліш, ты не друг кесару; кожны, хто робіць сябе царом, выступае супроць кесара.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter