Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ЦЬВЁРДА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «цьвёрда» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

ЦЬВЁРДА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Вось! як пядзі Ты даў мне мае дні, і век мой, як нішто прад Табою. Сапраўды, адна марнасьць ёсьць усякі чалавек, як бы ён цьвёрда ня стаяў. Зэля.

Рука Мая будзе цьвёрда зь ім, і Рука Мая, сапраўды, ўмацуе яго.

Кажыце сярод паганаў: «Ягова валадарыць, як Кароль!» Сапраўды, сусьвет цьвёрда ўгрунтаваны, ён ня пахісьнецца. Ён (Ягова) будзе судзіць народы па Праўдзе.

У вяках вякоў, о Ягова, цьвёрда стаіць Слова Тваё ў нябёсах.

І загадаў ім цьвёрда, каб ніхто ня даведаўся пра гэта; і сказаў даць ёй есьці.

але, каб больш гэта ня было распаўсюджана ў народзе, цьвёрда забаронім ім, каб больш ня казалі аб Імені гэтым нікому зь людзей.

і будучы цьвёрда ўпэўненым, што тое, што абяцаў (Бог), Ён моцны і выканаць.

Ня таму, што мы пануем над верай вашай, але спрыяем вам у радасьці вашай; бо ў веры вы стаіце́ цьвёрда.

калі трываеце ў веры цьвёрда і няпарушна і ня адступаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы пачулі і якое было апавяшчона ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служкай.

а Хрыстос — як Сын над домам Ягоным, дом жа Ягоны — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца захаваем.

Бо мы сталіся супольнікамі Хрысту, калі толькі прынятае спачатку рашэньне цьвёрда захаваем да канца,

Дык маючы Архірэя вялікага, Які прайшоў Нябёсы — Ісуса, Сына Бога, цьвёрда трымаймася (нашага) веравызнаньня.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter