Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ГОР — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «гор» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ГОР

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Затрэслася і захісталася зямля, і затрэсьліся падва́ліны гор; і зру́шыліся яны, таму што Ён угневаўся.

бо Мае ёсьць усе зьвяры ў лесе і жывёлы на тысячы гор.

Хай будзе збытак збожжа ў зямлі, наверсе гор. Хай Ягоны плод шуміць, як лес на Ліва́не. І хай квітнее насельніцтва места, як тра́вы на зямлі.

Ён глядзіць на зямлю, і яна дрыжыць. Ён дакранаецца да гор, і яны дымяцца.

І валадары зямлі і магнаты, і багацеі, і тысячнікі, і асілкі, і ўсякі раб, і кожны вольны схаваліся ў пячоры і між скалаў гор,

Тут розум, які мае мудрасьць. Сем галоў ёсьць сем гор, дзе гэта жанчына сядзіць на іх;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ГОРА →