Я буду славіць Ягову кожную часіну; хвала Яму будзе ўсьцяж на вуснах маіх.
Табе, Божа, ціхая хвала на Сыёне, і Табе будзе дадзена абяцаньне.
на Цябе апіраўся я ад улоньня маткі. Ты вывеў мяне з чэрава маткі маёй, хвала мая Табе нясупынна.
Страх перад Яговай ёсьць пачатак мудрасьці, добры розум маюць усе, хто выконвае (Прыказаньні Ягоныя). Хвала Ягоная трывае навекі.
Із вуснаў маіх пальлецца хвала, бо Ты вучыш мяне Пастановам Тваім.
Хваліце вы Ягову! Бо гэта добра Богу нашаму сьпяваць і іграць, бо гэта прыемная, належная хвала.