Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ПАКАЯЛІСЯ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «пакаяліся» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ПАКАЯЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Тады пачаў Ён дакараць месты, у якіх найбольш была выяўлена моц Ягоная за тое, што яны ня пакаяліся:

гора табе, Харазін! гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне былі праяўленыя сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны ў радне́ і попелі пакаяліся

Мужчыны нінэвійскія ўстануць на суд з родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся праз пропаведзь Ёны; і вось тут Бо́льшы за Ёну.

Бо прыйшоў да вас Яан шляхам праведнасьці; і вы ня паверылі яму, а мытнікі і блудадзейкі паверылі яму; а вы і ўбачыўшы, пазьней ня пакаяліся, каб паверыць яму.

І, пайшоўшы, прапаведавалі каб пакаяліся.

Гора табе, Харазін! гора табе, Бэтсаіда! бо калі б у Тыры і Сідоне зьявіліся сілы, якія зьявіліся ў вас, (то яны) б даўно (ужо) пакаяліся, седзячы ў валасяніцы і попеле;

Мужчыны нінявійскія паўстануць на суд з родам гэтым і засудзяць яго, бо (яны) пакаяліся цераз казань Ёны, і вось тут Большы за Ёну;

але абвяшчаў сьпярша жыхарам Дамаску і Ярузаліму, (а потым) і ўсёй зямлі Юдэйскай і паганам, каб пакаяліся і навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі вартыя пакаяньня.

каб ізноў, прыйшоўшы, ня пасароміў мяне Бог мой у вас, і каб ня аплакваць мне многіх, якія раней саграшылі і ня пакаяліся ў нячыстасьці і блудадзействе, і распусьце, якія яны ўчынілі.

А астатнія людзі, якія ня былі забіты гэтымі плягамі, і ня пакаяліся ва ўчынках рук сваіх, каб ня пакланяцца дэманам і ідалам залатым і срэбным, і медным, і каменным, і драўляным, якія ні бачыць ня могуць, ні чуць, ні хадзіць.

І ня пакаяліся ў забойствах сваіх, ні ў чарадзействах сваіх, ні ў чужаложніцтвах сваіх, ні ў зладзействах сваіх.

І спра́жаны былі людзі сьпякотай моцнай, і зьняважылі Імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі плягамі; і ня пакаяліся, каб уздаць Яму славу.

І зьняважылі Бога Неба з-за пакутаў сваіх, і з-за ранаў сваіх; і ня пакаяліся ва ўчынках сваіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter