Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ПІЛІПА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «Піліпа» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

ПІЛІПА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і Андрэя, і Піліпа, і Барталамея, і Мацьвея, і Хаму́, і Якуба Алхвеявага, і Тадэя, і Сымона Кананіта,

Бо гэты Гірад, паслаўшы схапіў Яана і ўвязьніў яго ў цямніцу за Гірадзіяду, жонку Піліпа, брата ягонага, бо ўзяў яе за жонку.

У пятнаццаты ж год гаспадараньня Тыбэрыя кесара (і) гаспадаруючага Понція Пілата (у) Юдэі, і зьяўляючагася чацьвертаўладнікам Галілеі — Гірада, Піліпа ж, брата ягонага — зьяўляючагася чацьвертаўладнікам Ітурэі і Траханіцкай краіны, і Лісанія зьяўляючагася чацьвертаўладнікам (у) Абілінэі;

Гірад жа чацьвертаўладнік, дакараны ім за Гірадзіяду, жонку брата ягонага Піліпа, і за ўсё, што Гірад зрабіў благога,

Сымона, каторага і назваў Пятром, і Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яана, Піліпа і Барталамея,

Назаўтрае Ісус захацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Піліпа ды кажа яму: ідзі за Мною.

І вось яны падыйшлі да Піліпа, (што быў) з Бэтсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: пане, (мы) хочам бачыць Ісуса.

І спадабалася гэтае слова ўсёй грамадзе; і выбралі Сьцяпана, мужчыну поўнага веры і Духа Сьвятога, і Піліпа, і Прахо́ра, і Міканора, і Тымона і Пармена і Мікалая нованаверненага антыахійца,

Ды паверыў і сам Сымон і быў ахрышчаны (ды) ня адыходзіў ад Піліпа. Ды назіраючы знакі і цуды вялікія, якія дзеяліся, дзіву даваўся.

Ён жа сказаў: як жа (я) магу (разумець), калі ніхто ня растлумачыў мне? І папрасіў Піліпа ўзьлезьці (і) сесьці побач зь ім.

Калі ж яны выйшлі з вады Дух Госпада падхапіў Піліпа, і еўнух больш ня ўбачыў яго і радуючыся падоўжыў шлях свой.

Назаўтрае ж Паўла (і мы), што былí зь ім, выйшаўшы прыйшлі ў Кесару; і, увайшоўшы ў дом Піліпа Эвангеліста, аднаго зь сямёх, засталіся ў яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter