Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

СЕТКУ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «сетку» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

СЕТКУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Паўваліваліся пагане ў яму, што самі выкапалі; у сетку, што ўкрадкам паставілі, ублуталася нага іхная.

ён падпільноўвае ў засадзе, быццам леў у гушчары сваім; падпільноўвае, каб улавіць убогага; хапае гаротніка і цягне яго ў сваю сетку;

бо бяз прычыны яны ўкрадкам схавалі супраць мяне сетку сваю, і бяз прычыны выкапалі яму на душу́ маю.

На ногі мае яны прыгатавалі сетку. Душа́ мая прыгнечана долу. Яны выкапалі яму перада мной, і самі ўваліліся ў яе. — Зэля.

Ты ўвёў нас у сетку, усклаў цяжа́р на паясьніцу нашую.

Пыхлівыя ўкрадкам палажылі перада мной сіло і петлі, яны расьпялі сетку ля дарогі, яны расьпялі цянёты на мяне. Зэля.

Праходзячы ж ля мора Галілеі убачыў Ён Сымона і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі сетку ў мора; бо (яны) былі рыбаловы.

І, адказаўшы, сказаў Сымон Яму: Настаўнік! Усю ноч працаваўшы (мы) нічога ня злавілі, але па Слову Твайму закіну сетку.

Ён жа сказаў ім: закіньце сетку па правы бок чаўна, і зловіце. Пагэтаму яны закінулі, ды ўжо ад мноства рыбы ня маглí яе выцягнуць.

Сымон Пётра пайшоў і выцягнуў на зямлю сетку, поўную вялікіх рыбаў; (іх было) сто пяцьдзесят тры, і (ад) гэткага мноства сетка ня прарва́лася.

а другія вучні прыплылі ў невялíкай лодцы, — бо ня далёка былі ад зямлí, але локцяў каля дзьвесьце, — цягнучы сетку з рыбай.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
СЕТКІ →