Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

УРАЧЫСТА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «урачыста» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Чарняўскага.

УРАЧЫСТА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Урачыста радуйцеся ў Ягове, (вы) праведныя! Шчырым прыстойна ўсхваляць.

Будуць урачыста радавацца вусны мае, калі я буду пець і іграць Табе, і душа мая, якую Ты вызваліў.

Урачыста сьпявайце Богу, сіле нашай! Моцна ўсклікайце Богу Якубаваму!

Поўнач і поўдзень, Ты іх стварыў. Табор і Ярмон урачыста радуюцца аб Імені Тваім.

Прыйдзеце, урачыста засьпявайма Ягове! Ра́дасна ўсклікнем да Скалы нашага збаўленьня!

Хай весяляцца Нябёсы, і хай урачыста радуецца зямля. Хай моцна скажа мора і ўсё, што напаўняе яго.

Хай пляскаюць у далоні рэкі, і хай разам урачыста радуюцца горы

Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай урачыста радуюцца на ложках іхных.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter