Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

НОВЫМ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «новым» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НОВЫМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Абракалі дзяблам, ня Богу, багом, каторых яны ня зналі, новым, што прышлі з блізіні, каторых не баяліся айцове вашыя.

Тады Ішвібеноб, адзін із патомкаў Рэфаімаў, а вага ягонае дзіды трыста сыкляў вагі медзі, і каторы паперазаўшыся быў новым мячом, і гукаў праз забіцьцё Давіда.

І лучыла ў тым часе Еровоаму выйсьці зь Ерузаліму; і засьпеў яго на дарозе прарока Агія, Шылянін; ён быў прыкрыўшыся новым адзецьцям. На полю яны былі адно ўдвух.

І стаў Ясапат у грамадзе Юдэяў а Ерузалімлян у Доме СПАДАРОВЫМ, перад новым панадворкам,

І абачаць народы справядлівасьць тваю і ўсі каралі — чэсьць тваю, і назавуць цябе новым імям, каторае вымавяць вусны СПАДАРОВЫ.

І палажыў яго ў новым сваім гробе, што высек ён у скале; і, прыкаціўшы вялікі камень да дзьвярэй гробу, адышоў.

Але іншыя, насьміхаючыся, гукалі: «Яны ўпіліся новым віном».

Ачысьціце старую закісь, каб вы былі новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха ж нашая, Хрыстос, быў абрэчаны.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← НОВЫ