Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

РАКА — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «рака» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

РАКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І рака выходзіла з Едэну дзеля навадненьня саду; і стуль падзялілася, і былі чатыры галоўныя рэкі.

Імя трэйцяе ракі Гідэкэль: яна цячэць перад Асыраю. І чацьвертая рака Еўфрат.

І рыба, каторая ў раццэ, здохне, і рака стане сьмярдзючай, і агідна будзе Яґіпцянам піць ваду з ракі’"».

І рыба, што ў раццэ, падохла, і засьмярдзелася рака, і не маглі Ягіпцяне піць вады з ракі; і была кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай.

І вырае рака жабы, і яны ўзыйдуць, і ўвыйдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго і служэбкі твае, і ў печы твае, і ў дзежы твае,

Адходзяць воды з мора, і рака ападае а высыхае:

Яны былі адцяты без пары, іхны под падмыла рака,

Прабіваецца рака ад месцаў жыхараў, забытых нагамі; яны зьбяднелі і ад людзёў туляюцца.

То воды залілі б нас, рака перайшла б над душамі нашымі;

Прайдзі зямлю сваю, як рака, дачка Таршышу нямаш болей пояса.

О, калі б ты быў уважлівы да расказаньняў Маіх! тады супакой твой быў бы, як рака, і справядлівасьць твая — як хвалі морскія.

І будуць баяцца ад захаду імені СПАДАРОВАГА і ад усходу сонца славы Ягонае; бо прыйдзе, як рака, непрыяцель, Дух СПАДАРОЎ спудзе яго.

Сэрца іхнае гукала да Спадара свайго: сьцяна дачкі Сыёнскае! хай цякуць, як рака, сьлёзы дзень і ноч, ня дай сабе супакою, хай не высыхае зрэнка вока твайго.

Гукай а скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я супроці цябе, фараоне, каролю Ягіпецкі, вялікі кракадзіле, што цікуеш сярод рэкаў сваіх, каторы казаў: "Рака мая — мая собская, і я ўчыніў яе".

І будзе зямля Ягіпецкая пустынёю а разьвярненьням за тое, што ён сказаў: "Рака мая, і я ўчыніў"; і даведаюцца, што Я — СПАДАР.

А я кажу вам, што кажны, хто злуецца на брата свайго дарма, падпадзець пад суд; а хто скажа брату свайму ’рака’ (Пустыня), падпадзець пад сынэдрыён; а хто скажа ’дурань’, падпадзець пад пекляное цяпло.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter