Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ВЫСОКІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «высокі» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ВЫСОКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Эмімы ўперад жылі там, люд вялікі, чысьлены а высокі, як Енаковы.

Люд вялікі а чысьлены а высокі, як Енаковы; і выгубіў іх СПАДАР перад відам іхным, і выгналі яны іх, і асяліліся на месцу іхным,

Люд чысьлены а высокі, сынове Енаковы, каторых ты знаеш і ты чуў: "Хто ўстое супроці сыноў Енаковых?"

І з дому гэтага, дарма што ён высокі, кажны, што будзе праходзіць ля яго, зумеецца а сьвісьне, ды скажуць: "За што СПАДАР учыніў так із гэтаю зямлёю і з гэтым домам?"

Вось, Бог высокі магутнасьцю Сваёй; хто падобны да Яго вучыцель?

Вось, Бог высокі й нязнаны; лік год Ягоных няскумальны.

Усемагучы! мы не спатачаем Яго, Ён высокі сілаю, судам а множасьцяй справядлівасьці. Ён ня ўціскае.

Сіла мая! Я буду пяваць Табе, бо Ты, Божа, высокі горад мой, Бог ласкі мае.

Адно Ён скала мая а спасеньне мае, высокі горад мой: не пахіснуся шмат.

Бо Ты, СПАДАРУ, высокі над усёю зямлёю, надта ўзьняўся над усімі багамі.

СПАДАР на Сыёне вялікі, і высокі Ён над усімі людамі.

Высокі над усімі народамі СПАДАР, над нябёсамі хвала Ягоная.

Дарма што высокі СПАДАР, а нізкога бача, але пыхатага пазнаець здалеку.

Як Я прывёў іх да зямлі, праз каторую падняў руку Сваю даць яе ім, яны глянулі на кажны высокі ўзгорак і на кажнае рассахатае дзерва, і абракалі там аброкі свае, і там давалі квелячыя дары свае, і клалі там духмяныя пахі свае, і ўзьлівалі там узьліваньні свае.

Уважаю за добрае агаласіць знакі а чудосы, што высокі Бог учыніў імне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter