Ёны 4 верш » Ёны 4:6 — параўнанне перакладаў.

Ёны 4 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёны 4:6 / Ёна 4:6

Filter: all
І вырасьціў Гасподзь Бог расьліну, і яна паднялася над Ёнам, каб над галавою ягонай быў цень і каб выбавіць яго ад засмучэньня ягонага; Ёна вельмі ўзрадаваўся расьліне гэтай.

І вызначыў ГОСПАД Бог расьліну, і яна вырасла над Ёнаю, каб быць ценем яму над галавою, каб ён пазбавіўся засмучэньня свайго; і ўзрадаваўся Ёна радасьцю вялікай праз тую расьліну.

І вырасціў Госпад Бог куст плюшчавы, і падняўся ён над Ёнаю, каб быць засенем над галавой яго і каб палегчыць яму засмучэнне яго. І ўсцешыўся Ёна радасцю вялікаю дзеля гэтага куста.

І прыгатаваў СПАДАР Бог гарбуз, і яго выгнала над Ёнаю, каб быць сьценям яму над галавою, каб ён спабыўся немарасьці свае; і цешыўся Ёна з тога гарбуза вялікаю пацехаю.

І вырасьціў Госпад Бог расьліну, і яна паднялася над Ёнаю, каб над ягонаю галавою быў цень і каб супакоіць сваю дасаду; і Ёна вельмі рад быў з прычыны гэтае расьліны.

А Госпад узрасьціў высокі куст, каб, узьняўшыся над галавою Ёны, даў яму цень і суняў ягоны гнеў. Ёна ўсьцешыўся вельмі з куста.

І вырасьціў Госпад Бог расьліну, і паднялася яна над Ёнаю, каб над галавою ягонаю быў цень і каб супакоіць ягоны жаль; і ўсьцешыўся Ёна вельмі з гэтай расьліны.

Госпад Бог зладзіў так, каб вырасла расьліна і ўзьнялася над Ёнам. Яна давала яму цень над галавой, каб уратаваць яго ад цярпеньняў. Ёна моцна ўзрадаваўся расьліне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter