Ёны 4 верш » Ёны 4:8 — параўнанне перакладаў.

Ёны 4 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёны 4:8 / Ёна 4:8

Filter: all
А калі ўзышло сонца, навёў Бог сьпякотны ўсходні вецер, і сонца пачало пячы галаву Ёны, так што ён зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: «лепей мне памерці, чым жыць».

І сталася, калі ўзыйшло сонца, што Бог вызначыў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён млеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».

І калі сонца ўзышло, загадаў Бог усходняму гарачаму ветру, і сонца стала пячы галаву Ёнаву так, што той самлеў, і прасіў для душы сваёй, каб памерці, і казаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».

І сталася, як ўзышло сонца, што Бог прыгатаваў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён скволеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: «Валей імне памерці, чымся жыць».

Калі-ж узыйшло сонца, паслаў Бог гарачы ўсходні вецер, і сонца пачало паліць галаву Ёны, так што ён зусім зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: ляпей мне памерці, чымся жыць.

Калі сонца ўзышло, Бог паслаў гарачы ўсходні вецер, і сонца пачало паліць галаву Ёны, так што ён зусім зьнямог і прасіў сабе сьмерці, кажучы: «Лепш мне памерці, чым жыць».

Калі-ж узышло сонца, паслаў Бог гарачы ўсходні вецер, і сонца пачало пячы Ёнаву галаву, такшто ён абязьсілеў і прасіў сабе сьмерці, і сказаў: «Лепш мне памерці, чымся жыць.»

Калі ж узышло сонца, зладзіў Бог так, каб дзьмуў пякучы вецер з усходу. Сонца напякло Ёну ў галаву так, што ён самлеў. І зажадалася яму сьмерці так, што казаў ён: “Лепш мне памерці, чым жыць!”

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter