Паводле Лукаша 15 верш » Лукаша 15:10 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 15 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 15:10 / Лк 15:10

Filter: all
Так, кажу вам, бывае радасьць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца.

Такая, кажу вам, стаецца радасьць у анёлаў Божых з аднаго грэшніка, які навяртаецца».

Так кажу вам: будзе радасць сярод анёлаў Божых дзеля аднаго грэшніка, што навяртаецца».

Гэтак, кажу вам, ё радасьць перад ангіламі Божымі з аднаго каятнага грэшніка».

Так кажу вам: бывае радасьць у ангелаў Божых з аднаго грэшніка, які ка́ецца.

Так, кажу вам, бывае радасць у Ангелаў Божых і за аднаго грэшніка, які ка́ецца.

Так, кажу вам, бывае радасць у анёлаў Божых за аднаго грэшніка, які каецца».

Гэтаксама, кажу вам, бывае радасць у Анёлаў Божых за аднаго грэшніка, што каецца.

Кажу вам: гэтак бывае радасьць у Ангелаў Бога (і) за аднаго грэшніка, які каецца.

Гэтак, кажу вам, — бывае радасьць у ангелаў Божых з аднаго грэшніка пакаянага.

Так, кажу вам, будзе радасьць у анёлаў Божых з аднаго грэшніка, чынячага пакуту.

Tak, kažu wam, budzie radaść u aniołaŭ Božych z adnaho hrešnika, čyniačaha pakutu.

Так, кажу вам, бывае радасьць у Божых ангелаў з аднаго грэшніка, які каецца".

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter