Паводле Лукаша 23 верш » Лукаша 23:12 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 23 верш 12

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 23:12 / Лк 23:12

Filter: all
І спрыяціліся ў той дзень Пілат зь Ірадам паміж сабою, бо раней былі ў варожасьці адзін з адным.

І сталіся ў той дзень Пілат і Ірад сябрамі, бо раней мелі варожасьць між сабою.

І сталіся ў той дзень Ірад і Пілат сябрамі, бо перад тым варагавалі між сабой.

І сталі таго дня Пілат і Гірад прыяцельмі мяжсобку, бо ўперад яны былі ў непрыязьньстве із сабою.

І сталіся ў той дзе́нь Пілат і Ірад пры́яцелямі сабе́, бо ране́й былі ў не́прыязьні між сабою.

І зрабіліся пры́яцелямі між сабою Пілат і Ірад у той дзень; ране́й жа мелі варо́жасць адзін да аднаго́.

У той дзень Пілат і Ірад сталі сябрамі паміж сабой, бо раней яны мелі варожасць адзін да аднаго.

І ў той дзень Ірад і Пілат зрабіліся сябрамі між сабою; раней жа яны былі ў варажнечы адзін з адным.

І сталіся ў той дзень Пілат і Гірад паміж сабою прыяцелямі, бо раней (яны) былі між сабою ў варожасьці.

І з таго дня Ірад з Пілатам сталіся прыяцелямі, бо раней былі яны варожыя адзін аднаму.

І сталіся прыяцелямі Гэрад і Пілат у той дзень, бо перад тым былі для сябе непрыяцелямі.

I stalisia pryjacielami Herad i Piłat u toj dzień, bo pierad tym byli dla siabie niepryjacielami.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter