Паводле Яна 12 верш » Яна 12:18 — параўнанне перакладаў.

Паводле Яна 12 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Яна 12:18 / Ян 12:18

Filter: all
таму і сустрэў Яго люд, бо чуў, што Ён утварыў гэты цуд.

Таму і пераняў Яго натоўп, бо чуў, што Ён зрабіў гэты знак.

З гэтай прычыны выйшаў натоўп людзей Яму на спатканне, бо чулі, што Ён гэткі знак учыніў.

Затым таксама груд вышаў наўпярэймы Яму, бо чулі, што Ён зрабіў гэты знак.

Вось чаму спаткаў Яго народ, бо чуў, што Ён зрабіў гэты цуд.

таму і вы́йшаў насу́страч Яму народ, бо чуў, што Ён зрабіў гэты цуд.

Таму народ і сустрэў Яго, бо пачуў, што Ён учыніў такі знак.

Таму [і] выйшаў народ насустрач Яму, бо яны пачулі, што Ён стварыў гэты знак.

Вось чаму і сустрэў Яго натоўп, бо пачуў (аб) гэтым Ім учыненым Цудзе.

Дзеля таго і спаткаў Яго народ, бо чуў, што Ён стварыў гэты цуд.

затым і выйшла яму насустрэч грамада, што ён учыніў гэты знак.

zatym i wyjšła jamu nasustreč hramada, što jon učyniŭ hety znak.

З гэтае прычыны народ спаткаў Яго, бо чуў, што Ён зрабіў гэты цуд.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter