Паводле Яна 13 верш » Яна 13:22 — параўнанне перакладаў.

Паводле Яна 13 верш 22

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Яна 13:22 / Ян 13:22

Filter: all
Тады вучні азіраліся адзін на аднаго, не разумеючы, пра каго Ён кажа.

Тады вучні паглядалі адзін на аднаго, збянтэжаныя, пра каго Ён кажа.

Дык вучні глядзелі адзін на аднаго, няпэўныя, аб кім казаў.

Тады вучанікі пазіралі адзін на аднаго, сумляючыся праз каго ён сказаў.

Тады вучні аглядаліся адзін на аднаго, ня ве́даючы, аб кім гаворыць.

Глядзе́лі тады адзін на аднаго вучні, недаўмява́ючы, пра каго Ён гаво́рыць.

Вучні глядзелі адзін на аднаго, не ведаючы, пра каго Ён кажа.

Вучні глядзелі адзін на аднаго, не разумеючы, пра каго Ён кажа.

Тады вучні пазіралі адзін на аднаго, сумняваючыся, аб кім Ён гаворыць.

Вучні-ж азіраліся адзін на аднаго, ня ведаючы, пра каго гаворыць.

Дык спаглянулі вучні адзін на другога, няпэўныя, аб кім гаворыць.

Dyk spahlanuli wučni adzin na druhoha, niapeŭnyja, ab kim haworyć.

Тады вучні аглядаліся адзін на аднаго, ня ведаючы аб чым гаворыць.

Тады вучні аглядалісы адзін на аднаго, ня ведаючы пра каго Ён гаворыць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter