Да Галятаў 1 верш » Да Галятаў 1:13 — параўнанне перакладаў.

Да Галятаў 1 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Да Галятаў 1:13 / Гал 1:13

Filter: all
Вы чулі пра мой ранейшы лад жыцьця ў Юдэйстве, як я жорстка прасьледаваў Царкву Божую і спусташаў яе,

Бо вы чулі пра мой ранейшы лад жыцьця ў Юдэйстве, што я бяз меры перасьледаваў Царкву Божую і нішчыў яе,

Чулі вы, пэўна, аб паводзінах маіх калісьці ў юдэйстве, як звыш меры пераследаваў я Царкву Божую і знішчаў яе,

Вы чулі праз пярэдні паступак мой у Юдаізьме, што я надзвычайна перасьледаваў царкву Божую й губіў яе,

Бо вы чулі аб маім ране́йшым жыцьці ў Юдэйстве, што я бяз ме́ры перасьле́даваў Божую Царкву і пустошыў яе́,

Вы ж чулі пра маё ранейшае жыццё ў Іудзействе, пра тое, што я жорстка пераследаваў Царкву Божую і вынішчаў яе,

Вы чулі пра маё ранейшае жыццё ў юдаізме, як жорстка я пераследаваў Касцёл Божы і нішчыў яго,

Бо вы чулі пра мае паводзіны некалі ў іудзействе, што я нястрымна гнаў Царкву Божую і вынішчаў яе,

Вы чулі аб маім ранейшым ладзе жыцьця ў юдэйстве, што я вельмі жорстка перасьледаваў царкву Бога і вынішчаў яе,

Вы-ж чулі аб маіх калішніх паводзінах у Юдаізме, як я церазьмерна прасьледаваў Божу Эклезію й пустошыў яе;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter