Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2002

Роду 10 Роду 10 разьдзел

1 Вось гэтыя патомкі сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. Па патопе нарадзіліся ім сыны.
2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тубаль, Мэшэх і Тырас.
3 Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тогарма.
4 Сыны ж Явана: Эліша і Таршыш, Кіттым і Роданім.
5 Ад іх паходзяць жыхары ўзьбярэжжаў і астравоў, падзеленыя паводле сваіх рэгіёнаў і сваёй мовы, па плямёнах і паводле сваіх народаў.
6 Сыны Хама: Куш і Міцраім, Пут і Ханаан.
7 Сыны Куша: Сэба і Хавіля, Сабта, Рэгма і Сабтэха. Сыны Рэгмы: Шэба і Дэдан.
8 Куш быў бацькам Німрода. Ён быў першым магутным на зямлі,
9 і ён быў дужы паляўнічы на віду Госпада. Адсюль пайшла пагаворка: «Як Німрод, дужы паляўнічы перад Госпадам».
10 Спачатку валадарыў ён у Бабілёне, Эрэху, Акадзе і Кальне ў зямлі Шынэар.
11 З гэтае зямлі ён выйшаў у Асырыю і пабудаваў Нініву, Рэхабот-Ір і Калах,
12 і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Калахам.
13 А Міцраім быў бацькам Люда, Анама, Ляаба, Нафтуха,
14 Патруса, Касьлюха і Кафтора, ад каторых паходзяць Філістынцы.
15 Ханаан жа меў сыноў: першароднага Сідона, Гета.,
16 пасьля Ебусея, Амарэя, Гіргашэя,
17 Гівэя, Аркея, Сінэя,
18 Арвада, Цэмарэя і Хаматэя; пасьля іх расьсеяліся Хананэйцы.
19 Мяжа Хананэйцаў праходзіла ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а пасьля ў напрамку Садомы і Гаморы, Адмы і Цэбоіма, аж да Ляшы.
20 Гэта патомкі Хама паводле іх плямёнаў, моваў, земляў і народаў.
21 Таксама Сэм, бацька ўсіх сыноў Гебэра, старэйшы брат Яфэта,
22 меў сыноў: Эляма, Ашура, Арпах-шада, Люда і Арама.
23 Сыны Арама: Уц, Гуль, Гетэр і Мэшэк.
24 А Арпахшад меў сына Шэляха, з каторага нарадзіўся Гебэр.
25 Гебэр жа меў двух сыноў: аднаго імя Пэлег, таму што ў днях яго разьдзялілася зямля, а імя брата яго — Ектан,
26 Ектан жа быў бацькам Альмадада, Шэлефа, Хацар-Мавэта і Ераха,
27 Гадарама, Узаля, Дэклі,
28 Абаля, Абімаэля, Шэбы,
29 Афіра, Хавіля і Ёбаба. Гэтыя ўсе сыны Ектана.
30 Месца іх пражываньня цягнулася ад Мэшы ў напрамку Сэфару аж да ўсходняй гары.
31 Яны сыны Сэма паводле плямёнаў, моваў, зямель і народаў.
32 Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і паводле народаў. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Роду, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.