1 Гэта ж радавод сыноў Ноя:1 Сэ́ма, Ха́ма, Яфе́та. І нарадзіліся ў іх сыны пасля патопу.
2 Сыны Яфе́та: Гаме́р, Магог, Мадэ́й, Ява́н, Элі́са, Табе́ль, Масох і Тыр.
3 І сыны Гаме́ра: Асхана́з, Рыфа́т і Тарга́ма.
4 І сыны Ява́на: Элі́са, Тарс, кітыя́не і радыя́не.
5 З гэтых папаўставалі купкі народаў на зямлі іхняй, кожны паводле мовы племені свайго і свайго народа.
6 Сыны Ха́ма: Хус і Месраі́м, Фуд і Ханаа́н.
7 Сыны Ху́са: Са́ба, Эві́ла, Саба́та, Рэ́гма і Сабака́та. Сыны Рэ́гмы: Са́ба і Дада́н.
8 Хус жа нарадзіў Няброда. Гэты пачаў асілкаў на зямлі.
9 Быў гэты асілкам і паляўнічым перад абліччам2 Госпада Бога. Таму кажуць: як асілак Няброд, паляўнічы перад Госпадам.
10 Месцам валадарства яго быў Бабілон, Арэ́х, Арха́д і Хала́нна ў зямлі Сеннаа́р.
11 З той зямлі выйшаў Асу́р і спарудзіў Ніневі́ю, места Раабот, і Хала́х,
12 і Дасе́м паміж Ніневі́яй і Хала́хам — велізарнае места.
13 Месраі́м нарадзіў лудыімля́наў, энеметыімля́наў, лабіімля́наў, нефталіімля́наў,
14 патрасаніімля́наў, хасланіімля́наў, адкуль выйшлі філістыімля́не і кафтарымля́не.
15 Ханаа́н жа нарадзіў першароднага сідонца і хетэ́я,
16 явусе́я, амарэ́я, гергесе́я,
17 эве́я, аруке́я, асянне́я,
18 арадыя́ніна, самарэ́я і аматыя́ніна. Пасля гэтага рассеяліся плямёны ханане́яў.
19 І былі межы ханане́яў ад Сідона да брамаў Ге́рары і Га́зы, да брамаў Садома і Гаморы, Адамы́ і Себаі́ма, ажно да Ла́сы.
20 Гэта сыны Ха́ма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у краінах сваіх і сваіх народах.
21 І Сэ́му нарадзіліся, і яму, бацьку ўсіх сыноў Э́бера, брату старэйшага ад яго Яфе́та.
22 Сыны Сэ́ма: Эла́м, Асу́р, Арфакса́д, Луд, Ара́м і Каіна́н.
23 Сыны Ара́ма: Ос, Вул, Гатэ́р і Масох.
24 Арфакса́д нарадзіў Каіна́на, Каіна́н нарадзіў Салу́, Сала́ нарадзіў Э́бера.
25 І было ў Э́бера два сыны: імя аднаго Фа́лек, бо ў час яго жыцця падзялілася краіна, а імя яго брата Якта́н.
26 Якта́н нарадзіў Элмада́да, Сале́фа, Асармота, Яра́ха,
27 Адару́, Язэ́ла, Дэ́клу,
28 Абімеэ́ля, Сабе́ва,
29 Уфі́ра, Эві́лу і Ява́ба. Усе яны сыны Якта́на.
30 І насяляліся яны ад Ма́сы да брамаў Сафэ́ры, гары на ўсходзе.
31 Гэта сыны Сэ́ма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у краінах сваіх і сваіх народах.
32 Гэта нашчадкі сыноў Ноя паводле радаводаў іх, паводле іх народаў. Ад гэтых паходзяць купкі народаў пасля патопу на зямлі.
Каментары ці зноскі:
1 1: У гэтым раздзеле пададзены радавод плямёнаў і народаў, некаторых мы будзем сустракаць далей на старонках Бібліі, але як у апісанні патопу, так і ў генеалагічных дадзеных не падаецца дакладная этналагічная веда, галоўная ідэя заключаецца ў павучэнні пра паходжанне ўсіх людзей ад агульнага продка. Тут пададзены імёны продкаў у перспектыве Месапатаміі. З дадзенай генеалогіі можна пачарпнуць веды пра паходжанне народаў паўночна-ўсходняй Афрыкі, астравоў Міжземнага мора, паўднёвай Еўропы, Малой Азіі да Ірана і Месапатаміі з тэрыторыяй да Егіпта.
9 2: Знаходзіцца перад абліччам Бога (гл. 6:8 і спасылку) адпавядае значэнню больш шырокаму, чым быць толькі перад кімсьці. У аднясенні да Бога гэта азначае жыццё, дзеі, учынкі чалавека, усведамленне Яго ўсепрысутнасці і Провіду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Роду, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2016
