1 Выправадзіўся ж Ізраэ́ль, сам і ўсё ягонае, і пайшоў да калодзежа Зароку, і закалоў ахвяру Богу айца свайго Ісаа́ка.
2 Сказаў жа Бог Ізраэ́лю ноччу ў з’яўленні: “Яку́бе, Яку́бе!” Адказаў жа: “Што сталася?”
3 Той, Які звяртаўся: “Я — Бог айцоў тваіх. Не бойся ісці ў Егі́пет, бо народам вялікім зраблю цябе там.
4 І Я пайду з табою ў Егі́пет, Я выведу цябе пры канцы, і Язэ́п ускладзе рукі на вочы твае”.
5 Адышоў жа Яку́б ад калодзежа Зароку, і ўзялі сыны Ізраэ́ля бацьку свайго, і майно, і жонак сваіх на рыдваны, што паслаў Язэ́п, каб прыняць яго.
6 І, забраўшы майно сваё і ўвесь набытак свой з зямлі Ханаа́н, прыйшоў у Егі́пет Яку́б, і ўсе дзеці яго з ім,
7 сыны і сыны сыноў яго з ім, дочкі і дочкі сыноў яго, і ўсіх дзяцей сваіх прывёў у Егі́пет.
8 Вось жа імёны сыноў Ізраэ́ля, якія ўвайшлі ў Егі́пет. Яку́б і сыны яго: першародны Яку́ба Рубэ́н.
9 Сыны ж Рубэ́на: Эно́х і Фалу́с, Асрон і Ха́рмій.
10 Сыны ж Сямёна: Ямуэ́ль, і Ямі́н, і Авод, і Яхі́н, і Са́ар, і Саву́л, сын ханане́йкі.
11 Сыны ж Ле́вія: Гэрсо́н, Каа́т і Мяра́рый.
12 Сыны ж Ю́ды: Эр, і Аўна́н, і Сэло́м, і Фарэ́с, і За́ра. Памерлі ж Эр і Аўна́н у зямлі Ханаа́н. Былі ж сыны Фарэ́са Асрон і Ямуэ́ль.
13 Сыны ж Ісаха́ра: Тола, і Фу́а, і Ясу́б, і Замбра́м.
14 Сыны ж Забулона: Сярэд, і Алон, і Алаэ́ль.
15 Гэта сыны Лі́і, якіх нарадзіла Яку́бу ў Месапата́міі сі́рыйскай, і Дзі́ну, дачку яго. Усіх душаў, сыноў і дачок, трыццаць тры.
16 Сыны ж Га́да: Сафон, і Анг, і Тасаба́н, і Аэ́д, і Араэ́д, і Араэ́л.
17 Сыны ж Асэ́ра: Е́мна, і Ясу́ва, і Яву́л, і Ба́рыя, і Са́ра, сястра іх. Сыны ж Ба́рыі: Хабор і Мелхіэ́ль.
18 Гэта сыны Зе́лфы, якую даў Ла́бан Лі́і, дачцэ сваёй, што нарадзіла Яку́бу шаснаццаць душаў.
19 Сыны ж Рахэ́лі, жонкі Яку́ба: Язэ́п і Беніямі́н.
20 Былі ж у зямлі Егі́пта сыны Язэ́па, якіх нарадзіла яму Асенне́т, дачка Петэфрэ́са, святара места Сонца, Мана́сія і Эфраі́м. Быў ж сын Мана́сіі, якога нарадзіла яму ўзложніца сірыя́нка, Махі́р. У Махі́ра нарадзіўся Галаа́д. Сыны ж Эфраі́ма, брата Мана́сіі: Суталаа́м і Таа́м. Сын жа Суталаа́ма: Эдэ́м.
21 Сыны ж Беніямі́на: Ба́ла, і Хабор, і Асбэ́ль. Былі ж сыны Ба́лы: Гэ́ра, і Наэма́н, і Анх, і Рос, і Мамфі́н, і Афімі́н. У Гэ́ры нарадзіўся Ара́да.
22 Гэта сыны Рахэ́лі, якіх нарадзіла Яку́бу. Усіх душаў васямнаццаць.
23 Сын жа Да́на: Асон.
24 І сыны Няфта́лія: Асіэ́ль, і Гу́ній, і Ісаа́р, і Сілэ́м.
25 Гэта сыны Ба́лы, якую даў Ла́бан Рахэ́лі, дачцэ сваёй, што нарадзіла іх Яку́бу. Усіх душаў сем.
26 Усіх жа душаў, што прыйшлі з Яку́бам у Егі́пет, якія выйшлі з чаргі яго, акром жонак сыноў Яку́ба, — усіх душаў шэсцьдзесят шэсць.
27 Сыноў жа Язэ́па, якія нарадзіліся ў зямлі Егі́пта, дзевяць душаў. Усіх душаў з дому Яку́ба, якія прыйшлі ў Егі́пет, семдзесят пяць.
28 Ю́ду ж паслаў наперад сябе да Язэ́па, насустрач яму ў места Эро́ан, што ў зямлі Раме́са.1
29 Запрог жа Язэ́п калясніцы свае, выправіўся насустрач Ізраэ́лю, бацьку свайму, у места Эро́ан. І, убачыўшы яго, кінуўся яму на шыю, і загаласіў плачам вялікім.
30 І прамовіў Ізраэ́ль да Язэ́па: “Можна мне цяпер і памерці, бо ўбачыў аблічча тваё, бо ты дагэтуль жывы”.
31 Звярнуўся ж Язэ́п да братоў сваіх: “Пайду паведамлю фараону і скажу яму, што браты мае і дом бацькі майго, якія былі ў зямлі Ханаа́н, прыйшлі да мяне.
32 Мужы гэтыя пастухі, бо мужы гадавалі жывёлу. І свойскую жывёлу, і валоў, і ўсё сваё прывялі.
33 А калі пакліча вас фараон і спытаецца ў вас, які ваш занятак, —
34 адказвайце: мы — мужы гадавальнікі жывёлы, слугі твае, ад дзяцінства ажно да гэтага часу, і мы, і айцы нашыя, — каб пасяліцца вам у зямлі Ге́сем у Ара́біі. Бо брыда для егіпця́наў кожны пастух авечак2”.
Каментары ці зноскі:
28 1: Раме́са (грэц. Ραμεσσή) — места і тэрыторыя ва ўсходняй частцы дэльты Ні́ла.
34 2: Браты Язэ́па былі пастухамі не толькі авечак, але і іншай свойскай жывёлы, якая ім належала.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Роду, 46 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2016
