1 І склікаў Яку́б сыноў сваіх, і сказаў:
“Збярыцеся, каб адкрыў я вам,
што адбудзецца з вамі ў апошнія дні.
“Збярыцеся, каб адкрыў я вам,
што адбудзецца з вамі ў апошнія дні.
2 Сыдзіцеся і паслухайце, сыны Яку́ба,
выслухайце Ізраэ́ля, бацьку вашага.
выслухайце Ізраэ́ля, бацьку вашага.
3 Рубэ́н, ты першынец мой,
моц мая і пачатак дзяцей маіх,
непахіснай трываласці і неадступнага нораву.
моц мая і пачатак дзяцей маіх,
непахіснай трываласці і неадступнага нораву.
4 Узбурыўшыся, нібы вада, ты не ўскіпеў,
бо ўзышоў на ложак бацькі свайго
і запляміў пасцелю, на якую ўзняўся.1
бо ўзышоў на ложак бацькі свайго
і запляміў пасцелю, на якую ўзняўся.1
5 Сямён і Ле́вій браты,
учынілі няцноту праз выбар свой.
учынілі няцноту праз выбар свой.
6 Да намераў вашых не прыхінецца душа мая
і да змоваў вашых не прыгарнецца нутро маё,
бо ў лютасці сваёй забілі людзей2
і ў запале сваім падрэзалі паджылкі быкам.
і да змоваў вашых не прыгарнецца нутро маё,
бо ў лютасці сваёй забілі людзей2
і ў запале сваім падрэзалі паджылкі быкам.
7 Пракляты гнеў ваш, бо зацяты,
і бязлітаснасць вашая, бо акрутная.
Параздзяляю вас у Яку́бе
і парассейваю ў Ізраэ́лі.
і бязлітаснасць вашая, бо акрутная.
Параздзяляю вас у Яку́бе
і парассейваю ў Ізраэ́лі.
8 Ю́да, няхай уславяць цябе твае браты.
Рукі твае на патыліцах ненавіснікаў тваіх.
Паклоняцца табе сыны бацькі твайго.
Рукі твае на патыліцах ненавіснікаў тваіх.
Паклоняцца табе сыны бацькі твайго.
9 Ю́да, ільва дзіцяня,
з атожылку, сыне мой, ты ўзышоў.
Лёг і заснуў, нібы леў і нібы львянятка.
Хто абудзіць яго?
з атожылку, сыне мой, ты ўзышоў.
Лёг і заснуў, нібы леў і нібы львянятка.
Хто абудзіць яго?
10 Не звядзецца з Ю́ды распараднік3
і галава з лона яго,
ажно надыдзе наканаванае яму,
ён для народаў спадзяванне.
і галава з лона яго,
ажно надыдзе наканаванае яму,
ён для народаў спадзяванне.
11 Прывязвае ён да вінаграднай лазы восліка свайго
і да звіваў парасткаў сваю кабылку.
Абмые ў віне ўбранне сваё
і ў крыві вінаграднай гронкі адзенне сваё.
і да звіваў парасткаў сваю кабылку.
Абмые ў віне ўбранне сваё
і ў крыві вінаграднай гронкі адзенне сваё.
12 Зіхацяць вочы яго ад віна,
і бялейшыя зубы яго за малако.
і бялейшыя зубы яго за малако.
13 Забулон на ўзбярэжжы паселіцца марскім,
ён — ля якарных станаў караблёў,
і прасцягнецца да Сідона.
ён — ля якарных станаў караблёў,
і прасцягнецца да Сідона.
14 Ісаха́р хараства запрагнуў,
спачываць будзе пасярод спадчыны.
спачываць будзе пасярод спадчыны.
15 І, спазнаўшы даброты спакой
ды ўрадлівую зямлю,
прыклаў плячо сваё да працы
і стаўся мужам аратым.
ды ўрадлівую зямлю,
прыклаў плячо сваё да працы
і стаўся мужам аратым.
16 Дан судзіць свой народ,
нібы адно племя ў Ізраэ́лі.
нібы адно племя ў Ізраэ́лі.
17 І будзе Дан змяёю на дарозе,
затоенай на пуцявіне,
джгае пяту каня,
і абрынаецца вершнік.
затоенай на пуцявіне,
джгае пяту каня,
і абрынаецца вершнік.
18 Збаўленне ад Госпада чакае.
19 Гад, нападнікі выпрабуюць яго,
а ён зламае іх падножкай.
а ён зламае іх падножкай.
20 Асэ́р, тлусты яго хлеб,
ажно дасць ад раскошы саноўнікам.
ажно дасць ад раскошы саноўнікам.
21 Няфта́лій, прарослы ствол,
у парастках дае хараство.
у парастках дае хараство.
22 Сын узрошчаны, Язэ́п,
сын, узрошчаны для пашанаў,
сын мой малады,
да мяне які вярнуўся.
сын, узрошчаны для пашанаў,
сын мой малады,
да мяне які вярнуўся.
23 Яго крыўдзіцелі ўшчувалі
і на яго ўзбураліся лучнікаў гаспадары.
і на яго ўзбураліся лучнікаў гаспадары.
24 І былі зламаныя з моцаю іхнія стрэлы,
і паслаблі шчапы цягліцаў іхніх рук
ад рукі валадара Яку́ба.
Адгэтуль узмацніўся Ізраэ́ль
і паслаблі шчапы цягліцаў іхніх рук
ад рукі валадара Яку́ба.
Адгэтуль узмацніўся Ізраэ́ль
25 праз Бога бацькі твайго.
І паспрыяў табе Бог мой,
і дабрасловіў цябе дабраслоўленнем нябёсным звыш
і дабраслоўленнем зямным, што ўлучае ўсю паўнату.
Дзеля дабраслоўлення грудзей і матчынага ўлоння,
І паспрыяў табе Бог мой,
і дабрасловіў цябе дабраслоўленнем нябёсным звыш
і дабраслоўленнем зямным, што ўлучае ўсю паўнату.
Дзеля дабраслоўлення грудзей і матчынага ўлоння,
26 дабраслоўленнем бацькі твайго і маці тваёй.
Пераўзыдзе яно дабраслоўленне гораў нязрушных
і пагоркаў вечных.
Застанецца яно над галавой Язэ́па,
над розумам таго, хто ачольвае братоў.
Пераўзыдзе яно дабраслоўленне гораў нязрушных
і пагоркаў вечных.
Застанецца яно над галавой Язэ́па,
над розумам таго, хто ачольвае братоў.
27 Беніямі́н воўк драпежны,
ад ранку сілкуецца,
увечары дзеліць здабытак”.
ад ранку сілкуецца,
увечары дзеліць здабытак”.
28 Вось усе дванаццаць сыноў Яку́ба, і вось сказаў ім бацька іх, і дабрасловіў іх, кожнага паводле дабраслоўлення ўласнага дабрасловіў іх.
29 І сказаў ім: “Я далучаюся да майго народа, пахавайце мяне з айцамі маімі ў пячоры, што ў полі Эфро́на хетэ́я.
30 У пячоры падвойнай, што насупраць Ма́мбры ў зямлі Ханаа́н, пячоры, што здабыў Абрага́м ад Эфро́на хетэ́я ў валоданне як магільню.
31 Там пахавалі Абрага́ма і Са́рру, жонку яго, там пахавалі Ісаа́ка і Рэбе́ку, жонку яго, і там пахавалі Лі́ю,
32 у набытым полі і ў пячоры, што на ім, ад сыноў Хе́та”.
33 І спачыў Яку́б, наказваючы сынам сваім, і выпрасталіся ногі яго на ложку, і сканаў, і далучыўся да народа свайго.
Каментары ці зноскі:
4 1: Гл. 35:22.
6 2: Гл. 34:25−26.
10 3: Алюзія да Даві́да, Саламона і Ісуса Хрыста.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Роду, 49 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2016