Быццё 10 разьдзел
Быццё
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.
Гэта ж радавод сыноў Ноя:1 Сэ́ма, Ха́ма, Яфе́та. І нарадзіліся ў іх сыны пасля патопу.
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
Сыны Яфе́та: Гаме́р, Магог, Мадэ́й, Ява́н, Элі́са, Табе́ль, Масох і Тыр.
Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
І сыны Гаме́ра: Асхана́з, Рыфа́т і Тарга́ма.
Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
І сыны Ява́на: Элі́са, Тарс, кітыя́не і радыя́не.
Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
З гэтых папаўставалі купкі народаў на зямлі іхняй, кожны паводле мовы племені свайго і свайго народа.
Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
Сыны Ха́ма: Хус і Месраі́м, Фуд і Ханаа́н.
Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.
Сыны Ху́са: Са́ба, Эві́ла, Саба́та, Рэ́гма і Сабака́та. Сыны Рэ́гмы: Са́ба і Дада́н.
Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;
Хус жа нарадзіў Няброда. Гэты пачаў асілкаў на зямлі.
ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.
Быў гэты асілкам і паляўнічым перад абліччам2 Госпада Бога. Таму кажуць: як асілак Няброд, паляўнічы перад Госпадам.
Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.
Месцам валадарства яго быў Бабілон, Арэ́х, Арха́д і Хала́нна ў зямлі Сеннаа́р.
З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавотір, Калах
З той зямлі выйшаў Асу́р і спарудзіў Ніневі́ю, места Раабот, і Хала́х,
і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.
і Дасе́м паміж Ніневі́яй і Хала́хам — велізарнае места.
Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,
Месраі́м нарадзіў лудыімля́наў, энеметыімля́наў, лабіімля́наў, нефталіімля́наў,
Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.
патрасаніімля́наў, хасланіімля́наў, адкуль выйшлі філістыімля́не і кафтарымля́не.
Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,
Ханаа́н жа нарадзіў першароднага сідонца і хетэ́я,
Евусэй, Амарэй, Гергесэй,
явусе́я, амарэ́я, гергесе́я,
Эвэй, Аркей, Сінэй,
эве́я, аруке́я, асянне́я,
Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,
арадыя́ніна, самарэ́я і аматыя́ніна. Пасля гэтага рассеяліся плямёны ханане́яў.
і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
І былі межы ханане́яў ад Сідона да брамаў Ге́рары і Га́зы, да брамаў Садома і Гаморы, Адамы́ і Себаі́ма, ажно да Ла́сы.
Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.
Гэта сыны Ха́ма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у краінах сваіх і сваіх народах.
Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.
І Сэ́му нарадзіліся, і яму, бацьку ўсіх сыноў Э́бера, брату старэйшага ад яго Яфе́та.
Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.
Сыны Сэ́ма: Эла́м, Асу́р, Арфакса́д, Луд, Ара́м і Каіна́н.
Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.
Сыны Ара́ма: Ос, Вул, Гатэ́р і Масох.
Арфаксад спарадзіў Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.
Арфакса́д нарадзіў Каіна́на, Каіна́н нарадзіў Салу́, Сала́ нарадзіў Э́бера.
У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.
І было ў Э́бера два сыны: імя аднаго Фа́лек, бо ў час яго жыцця падзялілася краіна, а імя яго брата Якта́н.
Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
Якта́н нарадзіў Элмада́да, Сале́фа, Асармота, Яра́ха,
Гадарама, Узала, Дыклу,
Адару́, Язэ́ла, Дэ́клу,
Авала, Авімаіла, Шэву,
Абімеэ́ля, Сабе́ва,
Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.
Уфі́ра, Эві́лу і Ява́ба. Усе яны сыны Якта́на.
Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.
І насяляліся яны ад Ма́сы да брамаў Сафэ́ры, гары на ўсходзе.
Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.
Гэта сыны Сэ́ма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у краінах сваіх і сваіх народах.
Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.
Гэта нашчадкі сыноў Ноя паводле радаводаў іх, паводле іх народаў. Ад гэтых паходзяць купкі народаў пасля патопу на зямлі.