Быццё 5 разьдзел
Быццё
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,
Гэта кніга1 пачатку людзей, ад дня, у які стварыў Бог Ада́ма, паводле вобразу Божага стварыў яго.
мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх.
Мужчынам і жанчынай стварыў іх. І дабрасловіў іх. І назваў іх імем Ада́м2 у той дзень, калі стварыў іх.
Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф.
Пражыў жа Ада́м дзвесце трыццаць гадоў,3 і нарадзіў паводле выгляду4 свайго і паводле вобразу свайго. І даў імя яму Сэт.
Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок.
Былі ж дні Ада́ма ад нараджэння Сэ́та семсот гадоў.5 І нарадзіў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр.
І былі ўсе дні Ада́ма, якія пражыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і памёр.
Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса.
Пражыў жа Сэт дзвесце пяць гадоў і нарадзіў Эно́са.
Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
І жыў Сэт ад нараджэння ім Эно́са семсот сем гадоў. І нарадзіў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр.
І былі ўсе дні Сэ́та дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і памёр.
Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана.
І жыў Эно́с сто дзевяноста гадоў, і нарадзіў Каіна́на.
Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
І жыў Эно́с ад нараджэння ім Каіна́на семсот пятнаццаць гадоў. І нарадзіў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр.
І былі ўсе дні Эно́са дзевяцьсот пяць гадоў, і памёр.
Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла.
І жыў Каіна́н сто семдзесят гадоў, і нарадзіў Малелеэ́ля.
Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
І жыў Каіна́н ад нараджэння ім Малелеэ́ля семсот сорак гадоў. І нарадзіў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр.
І былі ўсе дні Каіна́на дзевяцьсот дзесяць гадоў, і памёр.
Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда.
І жыў Малелеэ́ль сто шэсцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэ́да.6
Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
І жыў Малелеэ́ль ад нараджэння ім Ярэ́да семсот трыццаць гадоў. І нарадзіў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.
І былі ўсе дні Малелеэ́ля восемсот дзевяноста пяць гадоў, і памёр.
Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха.
І жыў Ярэ́д сто шэсцьдзесят два гады, і нарадзіў Эно́ха.
Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
І жыў Ярэ́д ад нараджэння ім Эно́ха восемсот гадоў. І нарадзіў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр.
І былі ўсе дні Ярэ́да дзевяцьсот шэсцьдзесят два гады, і памёр.
Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала.
І жыў Эно́х сто шэсцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Матуса́лу.
І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
Дагадзіў жа Эно́х Богу. І жыў пасля нараджэння ім Матуса́лы дзвесце гадоў. І нарадзіў сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.
І былі ўсе дні Эно́ха трыста шэсцьдзесят пяць гадоў.
І хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго.
І дагадзіў Эно́х Богу, і быў не выяўлены, бо ўзнёс7 яго Бог.
Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха.
І жыў Матуса́ла сто шэсцьдзесят сем гадоў, і нарадзіў Ла́меха.
Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў сямсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дачок.
І жыў Матуса́ла ад нараджэння ім Ла́меха восемсот два гады. І нарадзіў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр.
І былі ўсе дні Матуса́лы, што пражыў, дзевяцьсот шэсцьдзесят дзевяць гадоў, і памёр.
Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына,
І жыў Ла́мех сто восемдзесят восем гадоў, і нарадзіў сына,
і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог.
і назваў яго імем Ной, кажучы: ён вызваліць нас ад цяжараў нашых, і ад боляў рук нашых, і ад зямлі, якую Госпад Бог пракляў.
І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
І жыў Ла́мех ад нараджэння ім Ноя пяцьсот шэсцьдзесят пяць гадоў. І нарадзіў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр.
І былі ўсе дні Ла́меха семсот пяцьдзясят тры гады, і памёр.
Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.
І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной трох сыноў: Сэ́ма, Ха́ма, Яфе́та.