Быццё 23 разьдзел

Быццё
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча

 
 

Жыцьця Саррынага было сто дваццаць сем гадоў: вось гады жыцьця Саррынага:
 
І пражыла Са́рра сто дваццаць сем гадоў.

і памерла Сарра ў Кірыят-Арбе, што сёньня Хэўрон, у зямлі Ханаанскай. І прыйшоў Абрагам галасіць па Сарры і аплакваць яе.
 
І памерла Са́рра ў паселішчы Арбок,1 якое знаходзілася ў даліне Хеброн, у зямлі Ханаа́нскай. І прыйшоў Абрага́м аплакваць Са́рру, і смуткаваў.

І адышоў Абрагам ад памерлай сваёй, і казаў сынам Хэтавым, і сказаў:
 
І ўзняўся Абрага́м ад нябожчыцы сваёй, і прамовіў сынам Хе́та,2 кажучы:

я ў вас прыхадзень і пасяленец: дайце мне ва ўласнасьць месца пад магілу паміж вамі, каб мне памерлую маю пахаваць ад вачэй маіх.
 
“Прыхадзень і перасяленец я ў вас, дык дайце мне на ўласнасць магільню сярод вас, і пахаваю я нябожчыцу сваю”.

Сыны Хэта адказвалі Абрагаму і сказалі яму:
 
Адказалі ж сыны Хе́тавыя, гаворачы да Абрага́ма:

паслухай нас, спадару наш; ты князь Божы сярод нас; у найлепшым з нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую тваю; ніхто з нас не адмовіць табе пахавальнага месца, дзеля пахаваньня памерлай тваёй.
 
“Не, гаспадару. Пачуй жа нас. Валадар ад Бога ты сярод нас, у магільнях нашых вяльможных пахавай нябожчыцу тваю. Бо ніхто з нас не перашкодзіць табе, каб пахаваць нябожчыцу тваю там”.

Абрагам устаў і пакланіўся люду зямлі той, сынам Хэтавым;
 
Устаўшы, Абрага́м пакланіўся народу краіны, сынам Хе́тавым,

і казаў і сказаў: калі вы згодныя, каб я пахаваў памерлую маю, дык паслухайце мяне, папрасеце за мяне Эфрона сына Цахаравага,
 
і сказаў ім Абрага́м, мовячы: “Калі ж згодныя вы, каб пахаваў нябожчыцу маю ад аблічча майго, паслухайце мяне і скажыце пра мяне Эфрону Са́араваму,

каб ён аддаў мне пячору Махпэлу, якая ў яго на канцы поля ягонага, каб за дастатковую цану аддаць яе мне сярод вас, ва ўласнасьць дзеля пахаваньня.
 
і няхай дасць мне пячору падвойную, што належыць яму, у межах дзялкі зямлі яго. За вартасць срэбра аддасць мне яе перад вамі ў валоданне магільняю”.

А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хэтавых. І адказваў Эфрон Хэтэянін Абрагаму ў вушы сыноў Хэта, усіх, хто ўваходзіў у браму горада ягонага, і сказаў:
 
Эфрон жа сядзеў спасярод сыноў Хе́та. Адказваючы ж, Эфрон хетэ́й прамовіў да Абрага́ма кажучы, пры сынах Хе́тавых, якія слухалі, і ўсіх, хто ўваходзіў у места:3

не, спадару мой, паслухай мяне: я даю табе поле і пячору, якая на ім, даю табе, перад вачыма сыноў народу майго табе яе, пахавай памерлую тваю.
 
“Няхай будзе па-мойму, гаспадару, і паслухай мяне. Дзялку зямлі і пячору ў ёй табе аддаю. Перад абліччам усіх суайчыннікаў я перадаю табе. Пахавай нябожчыцу тваю”.

Абрагам пакланіўся перад людзьмі зямлі той
 
І пакланіўся Абрага́м перад абліччам народа краіны,

і казаў Эфрону ў вушы люду зямлі той і сказаў: калі паслухаешся, я даю табе за поле срэбра; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памерлую маю.
 
і сказаў Эфрону, уголас народу зямлі: “Паколькі ты са мною, пачуй мяне. Срэбра за дзялку зямлі вазьмі ад мяне, і пахаваю нябожчыцу туды”.

Эфрон адказаў Абрагаму і сказаў яму:
 
Адказаў жа Эфрон Абрага́му, кажучы:

спадару мой! паслухай мяне: зямля каштуе чатырыста сікляў срэбра; мне і табе што гэта? пахавай памерлую тваю.
 
“Не гаспадару, чуў, зямля — чатырыста дыдрахмаў срэбра, для мяне і для цябе — што гэта? Ты ж нябожчыцу сваю пахавай”.

Абрагам выслухаў Эфрона; і наважыў Абрагам Эфрону срэбра, колькі ён абвясьціў у вушы сынам Хэтавым, чатырыста сікляў срэбра, якое ходзіць у купцоў.
 
І паслухаў Абрага́м Эфрона, і даў Абрага́м Эфрону срэбра, пра якое сказаў уголас сынам Хе́тавым, чатырыста дыдрахмаў срэбра, узятага ад гандляроў.

І сталася поле Эфронавае, якое каля Махпэлы, насупраць Мамрэ, поле і пячора, якая на ім і ўсе дрэвы на полі, ва ўсіх межах яго навакол,
 
І сталася дзялка зямлі Эфронавай, якая ўваходзіла ў падвойную пячору, што насупраць Ма́мбры, поле і пячора, якая на ім, і ўсялякае дрэва, якое было на полі, і ўсё, што было ў яго межах наўкола,

валоданьнем Абрагамавым перад вачыма сыноў Хэта, усіх, хто ўваходзіць у браму горада ягонага.
 
Абрага́му на валоданне перад абліччам сыноў Хе́тавых і кожнага, хто ўваходзіў у места.4

Пасьля гэтага Абрагам пахаваў Сарру, жонку сваю, у пячоры на полі ў Махпэле, насупраць Мамрэ, што сёньня Хэўрон у зямлі Ханаанскай.
 
Пасля гэтага пахаваў Абрага́м Са́рру, жонку сваю, у падвойнай пячоры на полі, што насупраць Ма́мбры,5 той, што Хеброн, на зямлі Ханаа́нскай.

Так дасталіся Абрагаму ад сыноў Хэтавых поле і пячора, якая на ім, ва ўласнасьць пад пахаваньне.
 
Так замацавалася дзялка зямлі і пячора на ёй Абрага́му на валоданне магільні сыноў Хе́тавых.