Быццё 22 разьдзел
Быццё
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
І было, пасьля гэтых падзей Бог спакушаў Абрагама і сказаў яму: Абрагаме! Ён сказаў: вось я.
І было, пасля тых падзеяў Бог выпрабоўваў Абрага́ма і сказаў да яго: “Абрага́ме, Абрага́ме”. Ён жа адказаў: “Вось я”.
Бог сказаў: вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя і там прынясі яго на цэласпаленьне на адной з гор, пра якую Я скажу табе.
І прамовіў: “Вазьмі сына свайго ўлюбёнага, якога ўмілаваў, Ісаа́ка, і ідзі ў зямлю верхнюю,1 і прынясі яго там у цэласпаленне на адной з гораў, што табе ўкажу”.
Абрагам устаў з самага рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух падлеткаў сваіх і Ісаака, сына свайго; накалоў дроў на цэласпаленьне і ўстаўшы пайшоў да месца, пра якое сказаў яму Бог.
Устаў жа Абрага́м на досвітку, асядлаў асліцу сваю, і ўзяў з сабою двух слугаў ды Ісаа́ка, сына свайго, і, насекшы дроў для цэласпалення, сабраўшыся, рушыў, і пайшоў на месца, якое ўказаў яму Бог.
На трэці дзень Абрагам узьвёў вочы свае і ўбачыў тое месца здалёк.
На трэці дзень Абрага́м, узняўшы вочы, убачыў зводдаль месца.
І сказаў Абрагам падлеткам сваім: застаньцеся тут з аслом; а я і сын пойдзем туды і паклонімся, і вернемся да вас.
І сказаў Абрага́м слугам сваім: “Сядзьце вы тут з асліцай, я ж і хлопец пойдзем туды і, аддаўшы пашану, вернемся да вас”.
І ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленьне і паклаў на Ісаака, сына свайго; узяў у рукі агонь і нож, і пайшлі абодва разам.
Узяў Абрага́м дровы цэласпалення і ўсклаў на Ісаа́ка, сына свайго; узяў і агонь, і нож, і пайшлі абодва разам.
І пачаў Ісаак гаварыць Абрагаму, бацьку свайму, і сказаў: бацька мой! Ён адказаў: вось я, сыне мой. Ён сказаў: вось агонь і дровы, дзе ж ягня на цэласпаленьне?
Спытаўся Ісаа́к Абрага́ма, бацьку свайго: “Тата”. Адказаў той: “Што сталася?” Дзіця кажа: “Вось агонь і дровы, дзе ж ягня для цэласпалення?”
Абрагам сказаў: Бог нагледзіць сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой. І яны ішлі абодва разам
Адказаў Абрага́м: “Бог угледзіць сабе ягня для цэласпалення, дзіця”. Ідучы абодвух разам,
і прыйшлі на месца, пра якое сказаў яму Бог; і зладзіў там Абрагам ахвярнік, расклаў дровы і, зьвязаўшы сына свайго Ісаака, паклаў яго на ахвярнік паўзьверх дроў.
прыйшлі на месца, якое паказаў Бог. І збудаваў там Абрага́м ахвярнік, і паклаў дроў, і, звязаўшы Ісаа́ка, сына свайго, паклаў яго на ахвярнік на дровы.
І падняў Абрагам руку сваю і ўзяў нож, каб закалоць сына свайго.
І працягнуў Абрага́м руку сваю па нож, каб закалоць сына свайго.
Але анёл Гасподні заклікаў яго зь неба і сказаў: Абрагаме! Абрагаме! Ён сказаў: вось я.
І азваўся да яго анёл Гасподні з неба, і сказаў яму: “Абрага́ме, Абрага́ме”. Адказаў той: “Вось я”.
Анёл сказаў: не падымай рукі тваёй на хлопчыка, і не рабі зь ім нічога; бо цяпер Я ведаю, што баішся ты Бога і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго, дзеля Мяне.
І сказаў: “Не накладай рукі тваёй на хлопца і не рабі яму нічога. Бо цяпер даведаўся, што баішся ты Бога і не пашкадаваў сына твайго ўлюбёнага дзеля Яго”.
І ўзьвёў Абрагам вочы свае і ўбачыў: і вось, за табою баран, які заблытаўся ў гушчобе рагамі сваімі. Абрагам пайшоў, узяў барана і прынёс яго на цэласпаленьне замест сына свайго.
І падняў Абрага́м вочы свае, і ўбачыў — вось, баран адзін заблытаўся ў парастках гушчару рогамі; і пайшоў Абрага́м, і схапіў барана, і ўсклаў яго для цэласпалення замест Ісаа́ка, сына свайго.
І даў Абрагам назву месцу таму: Ягова-ірэ. Таму і сёньня гаворыцца: на гары Яговы ўгледзіцца.
І назваў Абрага́м месца тое “З’яўленне Госпада”, і кажуць да сёння: на гары, дзе Госпад з’явіўся.
І другі раз заклікаў анёл Гасподні зь неба
І другі раз азваўся анёл Гасподні Абрага́му з неба,
і сказаў: Сабою прысягаю, кажа Гасподзь, што так, як ты зрабіў гэта і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго,
кажучы: “Сабою прысягнуў, кажа Госпад, праз тое, што выканаў слова гэтае і не пашкадаваў сына твайго ўмілаванага дзеля Мяне,
дык Я дабраслаўляючы дабраслаўлю цябе і множачы памножу семя тваё гарадамі ворагаў сваіх;
сапраўды дабрасловячы дабраслоўлю цябе і памнажаючы памножу нашчадкаў тваіх, як зоркі нябёсныя і нібы пясчынкі на беразе мора, і ўспадкуюць нашчадкі твае месты ворагаў.
і дабраславяцца ў семені тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаўся голасу Майго.
І дабрасловяцца ў нашчадках тваіх усе народы зямныя, бо паслухаўся голасу Майго”.
І вярнуўся Абрагам да хлопчыкаў сваіх, і ўсталі і пайшлі разам у Вірсавію; і жыў Абрагам у Вірсавіі.
Вярнуўся ж Абрага́м да слугаў сваіх, і ўзняўшыся, пайшлі разам да калодзежа Зароку, і пасяліўся Абрага́м ля калодзежа Зароку.
Пасьля гэтых падзей Абрагаму абвясьцілі, сказаўшы: вось, і Мілка нарадзіла Нахору, брату твайму, сыноў:
Пасля гэтых падзеяў паведамілі Абрага́му, мовячы: “Вось нарадзіла Ме́лха, і яна, сыноў Нахору, брату твайму.
Уца, першынца ягонага, Вуза, брата гэтаму, Кемуіла, бацьку Арамавага,
Окса, першынца, і Ба́ўкса, брата яго, і Камуэ́ля, бацьку сіры́йцаў.2
Кесэда, Хазо, Пілдаша, Ідлафа і Ватуіла;
І Ха́сада, і Аза́ва, і Фалда́са, і Ядла́фа, і Батуэ́ля”.
ад Ватуіла нарадзілася Рэбэка. Васьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагамаваму;
А Батуэ́ль нарадзіў Рэбе́ку. Васьмёх гэтых сыноў нарадзіла Ме́лха Нахору, брату Абрага́ма.
і наложніца ягоная, якую звалі Рэума, таксама нарадзіла Тэваха, Гахама, Тахаша і Мааху.
І ўзложніца яго з імем Рэа́ма нарадзіла: Табе́ка, і Гаа́ма, і Тахоса, і Моху.