Быццё 32 разьдзел
Быццё
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
І Якаў пайшоў дарогай сваёю. І сустрэлі яго анёлы Божыя.
Ла́бан, узняўшыся на дасвецці, пацалаваў сыноў сваіх і дачок сваіх і дабрасловіў іх. І адышоў Ла́бан, і вярнуўся ў край свой.
Якаў, убачыўшы іх, сказаў: гэта рушэньне Божае. І даў імя месцу таму: Маханаім.
І Яку́б рушыў шляхам сваім. Прыгледзеўшыся, убачыў абоз Бога няўстрымны,1 і сустрэліся яму анёлы Божыя.
І паслаў Якаў перад сабою пасланцоў да брата свайго Ісава ў зямлю Сэір, у вобласьць Эдом,
Сказаў Яку́б, угледзеўшы іх: “Гэта абоз Бога”. І даў імя месцу таму Абозы.2
і загадаў ім, сказаўшы: так скажэце гаспадару майму Ісаву: вось, што кажа раб твой Якаў: я жыў у Лавана і пражыў дагэтуль;
Выправіў жа Яку́б паслоў наперад сябе да Эса́ва, брата свайго, у зямлю Сэі́р,3 у краіну Эдо́м.
і ёсьць у мяне валы і аслы і дробнае быдла, і рабы і рабыні; і я паслаў абвясьціць пра сябе гаспадару майму, каб знайсьці ўпадабаньне перад вачыма тваімі.
І загадаў ім, кажучы: “Так паведамце гаспадару майму Эса́ву: гэта кажа слуга твой Яку́б — у Ла́бана я жыў ажно да сёння,
І вярнуліся пасланцы да Якава і сказалі: мы хадзілі да брата твайго Ісава; ён ідзе напярэймы табе, і зь ім чатырыста чалавек.
і прыдбаў я там валоў, і аслоў, і авечак, і рабоў, і прыслужніцаў, дык выправіў апавясціць гаспадару майму Эса́ву, каб знайшоў слуга яго ласку тваю”.
Якаў вельмі спалохаўся і сумеўся; і падзяліў людзей, якія былі зь ім, і быдла дробнае і буйное і вярблюдаў, на два табары.
І павярнуліся паслы да Яку́ба, кажучы: “Мы наведалі брата твайго Эса́ва, вось ён набліжаецца, каб сустрэцца з табою, і чатырыста мужоў разам з ім”.
І сказаў: калі Ісаў нападзе на адзін табар і паб’е яго, дык другі табар можа ўратавацца.
Спалохаўся Яку́б і вельмі занепакоіўся. І падзяліў народ, што быў з ім, і валоў, і авечак на два караваны.
І сказаў Якаў: Божа бацькі майго Абрагама і Божа бацькі майго Ісаака, Госпадзе, Які сказаў мне: вярніся ў зямлю тваю, на радзіму тваю, і Я буду дабрачыніць табе!
І сказаў Яку́б: “Як напаткае Эса́ў першы караван і пасячэ яго, то другі караван ацалее”.
Няварты я ўсіх ласкаў і ўсіх дабрачынстваў, якія ты ўчыніў рабу Твайму; бо я з кіем маім перайшоў гэты Ярдан, а цяпер у мяне два табары.
Маліўся ж Яку́б: “Божа бацькі майго Абрага́ма і Божа бацькі майго Ісаа́ка, Госпадзе, які запаведаў мне: вярніся ў зямлю роду твайго, і буду спрыяць табе.
Збаві мяне ад рукі брата майго, ад рукі Ісава; бо я баюся яго, каб ён прыйшоўшы не забіў мяне і маці зь дзецьмі.
Уганараваў мяне ўсёй справядлівасцю і ўсёй праўдай, што надаў слугу Твайму. З адным кіем сваім я перайшоў Ярда́н, а цяперака пабагацеў да двух караванаў.
Ты сказаў: Я буду чыніць добрае табе і зраблю нашчадкаў тваіх як пясок марскі, якога не палічыць ад мноства.
Выбаў мяне ад рукі Эса́ва, брата майго, бо жахаюся, каб жа, прыйшоўшы, не працяў мяне і мацярок з дзецьмі.
І начаваў там Якаў тае ночы. І ўзяў з таго, што ў яго было, у дарунак Ісаву, брату свайму:
Ты ж прыракаўся: добра і належна ўчыню табе і памножу нашчадкаў тваіх, бы пясок ля мора, што не злічыць праз мноства”.
дзьвесьце коз, дваццаць казлоў, дзьвесьце авечак, дваццаць бараноў,
І спаў там тае ночы. І ўзяў з таго, што меў, прынашэнні, і адаслаў Эса́ву, брату свайму:
трыццаць вярблюдзіц дойных з жарабятамі іхнімі, сорак кароў, дзесяць валоў, дваццаць асьліц, дзесяць аслоў.
дзвесце козаў, дваццаць казлоў, дзвесце авечак, дваццаць бараноў,
І даў у рукі рабам сваім кожны статак асобна і сказаў рабам сваім: ідзеце перад мною і пакідайце адлегласьць ад статку да статку.
трыццаць вярблюдзіцаў дойных і вывадак іх, сорак валоў, дваццаць аслоў і дзесяць жарабятаў.
І загадаў першаму, сказаўшы: калі брат мой Ісаў сустрэнецца табе і спытае ў цябе, кажучы: чый ты? і куды ідзеш? і чый гэта статак перад табою?
І перадаў у рукі слугам сваім па адной чарадзе. Сказаў жа слугам сваім: “Пойдзеце наперад мяне ў прамежку між чарадой і чарадою”.
дык скажы: раба твайго Якава: гэта дарунак, пасланы гаспадару майму Ісаву; вось, і сам ён за намі.
І наказаў першаму, кажучы: «Калі ты натрапіш на Эса́ва, брата майго, і спытаецца ў цябе, кажучы: “Чый будзеш і куды кіруеш, і чыё гэта, што наперадзе цябе?” —
Тое самае загадаў ён і другому, і трэцяму, і ўсім, што ішлі за статкамі, кажучы: так скажэце Ісаву, калі сустрэнеце яго;
адкажаш: “Слугі твайго Яку́ба, прынашэнні паслаў гаспадару майму Эса́ву, дык вось, ён за намі”».
і скажэце: вось, і раб твой Якаў за намі. Бо ён сказаў сам сабе: умілажалю яго дарункамі, якія ідуць перад мною, і пасьля ўбачу твар ягоны; магчыма, і прыме мяне.
І загадаў першаму, і другому, і трэцяму, і ўсім, хто ішоў уперадзе чародаў гэтых, кажучы: «Аднолькава слова гэтае кажэце Эса́ву, калі напаткаецца ён вам,
І пайшлі дарункі перад ім, а ён у тую ноч начаваў у табары.
і дадасцё: “Вось слуга твой Яку́б падыходзіць ззаду нас з намерам: улагоджу яго прынашэннямі першакоў ад мяне, і пасля гэтага ўбачу яго, дык, абач, прыме мяне з зычлівасцю”».
І ўстаў у тую ноч і, узяўшы дзьвюх жонак сваіх і дзьвюх рабыняў сваіх і адзінаццаць сыноў сваіх, перайшоў празь Явок бродам;
І папярэднічалі яму прынашэнні, ён жа ў тую ноч спаў у абозе.
і ўзяўшы іх, перавёў праз паток, і перавёў усё, што ў яго было.
Абудзіўшыся ж тае начы, узяў дзвюх жонак, і дзвюх прыслужніцаў, і адзінаццаць дзяцей сваіх, і перайшоў брод Ябока.4
І застаўся Якаў адзін. І змагаўся Нехта зь ім, пакуль настала зара;
Склаўшыся, перайшоў плынь і пераправіў усё майно сваё.
і ўбачыўшы, што не адольвае яго, крануўся суглоба сьцягна ягонага і пашкодзіў суглоб сьцягна ў Якава, калі ён змагаўся зь Ім.
Калі ж застаўся Яку́б сам-насам, то незнаёмца нейкі дужаўся з ім да раніцы.
І сказаў: пусьці Мяне, бо ўзышла зара. Якаў сказаў: ня пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне.
Бачачы ж, што не можа адолець [Яку́ба], датыкнуўся да шырокай цягліцы сцягна яго, і задранцвела шырокая цягліца сцягна Яку́ба падчас змагання іхняга.
І сказаў: як імя тваё? Ён сказаў: Якаў.
Звярнуўся да [Яку́ба]: “Адпусці мяне, бо ўзышла зараніца”. Адказаў жа: “Не, не адпушчу цябе, калі не дабрасловіш мяне”.
І сказаў: ад сёньня імя тваё будзе ня Якаў, а Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам, і людзей адольваць будзеш.
Спытаўся ў яго: “Як імя тваё?” Азваўся: “Яку́б”.
Спытаўся і Якаў, кажучы: скажы імя Тваё. І ён сказаў: навошта ты пытаешся пра імя Маё? І дабраславіў яго там.
Сказаў яму: “Не будзеш называцца ўжо Яку́б, але Ізраэ́ль5 будзе імя тваё, калі дужаўся ты з Богам, і з людзьмі будзеш моцным”.
І даў Якаў імя месцу таму: Пэнуэль; бо казаў ён, я бачыў Бога твар у твар, і захавалася душа мая.
Звярнуўся ж Яку́б з просьбай: “Адкрый мне імя Тваё”. Адказаў: “Навошта пытаешся імя Маё?” І дабрасловіў там яго.
І ўзышло сонца, калі ён праходзіў Пэнуэль; і кульгаў ён на сьцягно сваё.
І назваў Яку́б мясцовасць тую Аблічча Бога:6 “Хоць убачыў Бога твар у твар, аднак ацалела мая душа”.7
Таму і да сёньня сыны Ізраіля не ядуць жылаў, якія на суглобе сьцягна, бо Змагар дакрануўся да жылы на суглобе сьцягна ў Якава.
І ўзышло сонца, калі сыходзіў з Аблічча Бога, прыкульгваючы праз сцягно сваё.