Быццё 36 разьдзел
Быццё
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
Вось радавод Ісава, ён жа Эдом.
Вось жа радавод Эса́ва, ён жа Эдом.
Ісаў узяў сабе жонак з дачок Ханаанскіх: Аду, дачку Элона Хэтэяніна, і Алівэму, дачку Аны, сына Цывэона Эвэяніна,
Эсаў узяў сабе жонак з дачок ханане́йскіх, А́ду, дачку Яло́на хетэ́я, і Элібему́, дачку Аны́, сына Себегона эве́я.
і Васэмату, дачку Ізмаіла, сястру Наваёта.
І Басема́т, дачку Ісмаэ́ля, сястру Набэо́та.
Ада нарадзіла Ісаву Эліфаза. Васэмата нарадзіла Рагуіла,
Нарадзіла ж А́да Эса́ву Эліфа́са, а Басема́т нарадзіла Рагуэ́ля.
Алівэма нарадзіла Еуса, Еглома і Карэя. Гэта сыны Ісава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаанскай.
І Элібема́ нарадзіла Яву́са, і Яглома, і Кора. Гэта сыны Эса́ва, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаа́нскай.
І ўзяў Ісаў жонак сваіх і сыноў сваіх і дачок сваіх, і ўсіх людзей дома свайго, і статкі свае і ўсё быдла сваё, і ўсю маёмасьць сваю, якую ён набыў у зямлі Ханаанскай, і пайшоў у іншую зямлю ад аблічча Якава, брата свайго;
Узяў жа Эса́ў жонак сваіх, і сыноў, і дачок, і ўсіх дамоўнікаў сваіх, і ўвесь набытак свой, і ўсю скаціну, і ўсё, што толькі прыдбаў ды збярог у зямлі Ханаа́нскай, і пайшоў з зямлі Ханаа́нскай, ад аблічча Яку́ба, брата свайго,
бо маёмасьць іхняя была такая вялікая, што яны не маглі жыць разам, і зямля вандраваньня іхняга не ўмяшчала іх, ад мноства статкаў іхніх.
бо скаціна іх была завялікаю, каб пасвіць сумесна, не маглі пашы змясціць іх з-за мноства нажытку іх.
І пасяліўся Ісаў на гары Сэір. Ісаў, ён жа Эдом.
Пасяліўся ж Эса́ў на гары Сэі́р, Эса́ў, які таксама Эдом.
І вось радаслоўнік Ісава, бацькі Ідумэяў, на гары Сэір.
Вось жа радавод Эса́ва, бацькі Эдомцаў з гары Сэі́р,
Вось імёны сыноў Ісававых: Эліфаз, сын Ады, жонкі Ісававай, і Рагуіл, сын Васэматы, жонкі Ісававай.
і гэта імёны сыноў Эса́ва: Эліфа́с, сын А́ды, жонкі Эса́ва, і Рагуэ́ль, сын Басема́т, жонкі Эса́ва.
У Эліфаза былі сыны: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
Былі ж сынамі Эліфа́са Тэма́н, Ама́р, Сафа́р, Гатом і Кене́з.
А Тамна была наложніца Эліфаза, сына Ісававага, і нарадзіла Эліфазу Амаліка. Вось сыны Ады, жонкі Ісававай.
Тамна́ ж была ўзложніцай Эліфа́са, сына Эса́ва, і нарадзіла Эліфа́су Амалэ́ка. Гэта сыны А́ды, жонкі Эса́ва.
І вось сыны Рагуіла: Нахат і Зэрах, Шама і Міза. Гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай.
Гэта ж сыны Рагуэ́ля: На́хат, За́рыя, Сом і Моз. Гэта былі сыны Басема́т, жонкі Эса́ва.
І гэтыя сыны былі Алівэмы, дачкі Аны, сына Цэвэонавага, жонкі Ісававай: яна нарадзіла Ісаву Еуса, Еглома і Карэя.
Гэта ж былі сыны Элібемы́, дачкі Аны́, сына Себегона, жонкі Эса́ва: нарадзіла ж Эса́ву Яву́са, і Яглома, і Кора.
Вось старэйшыны сыноў Ісававых. Сыны Эліфаза, першародка Ісававага: старэйшына Тэман, старэйшына Амар, старэйшына Цэфо, старэйшына Кеназ,
Гэта зверхнікі, сыны Эса́ва, сыны Эліфа́са, які быў першародным у Эса́ва: зверхнік Тэма́н, зверхнік Ама́р, зверхнік Сафа́р, зверхнік Кене́з,
старэйшына Карэй, старэйшына Гатам, старэйшына Амалік. Гэтыя старэйшыны Эліфазавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Ады.
зверхнік Кор, зверхнік Гатом, зверхнік Амалэ́к. Гэта зверхнікі Эліфа́са ў зямлі Ідуме́йскай.1 Гэта сыны А́ды.
Гэтыя сыны Рагуіла, сына Ісававага: старэйшына Нахат, старэйшына Зэрах, старэйшына Шама, старэйшына Міза. Гэта старэйшыны Рагуілавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай.
І гэта сыны Рагуэ́ля, сына Эса́ва: зверхнік Наха́т, зверхнік За́рыя, зверхнік Сом, зверхнік Моз. Гэта зверхнікі Рагуэ́ля ў зямлі Эдомскай. Гэта сыны Басема́т, жонкі Эса́ва.
Гэта сыны Алівэмы, жонкі Ісававай: старэйшына Еус, старэйшына Еглом, старэйшына Карэй. Гэта старэйшыны Алівэмы, дачкі Аны, жонкі Ісававай.
Гэта ж сыны Элібемы́, жонкі Эса́ва: зверхнік Яву́с, зверхнік Яглом, зверхнік Кор. Гэта зверхнікі Элібемы́.
Вось сыны Ісава, і вось старэйшыны іх. Гэта Эдом.
Гэта сыны Эса́ва і гэта іх зверхнікі. Гэта сыны Эдомскія.
Гэта сыны Сэіра Харэяніна, якія жылі ў зямлі той: Лотан, Шовал, Цывэон, Ана,
Гэта ж сыны Сэі́ра харэ́я, што жылі на зямлі той: Лата́н, Саба́л, Себегон, Ана́,
Дышон, Эцэр і Дышан. Гэтыя старэйшыны Харэяў, сыноў Сэіра, у зямлі Эдома.
і Дэсо́н, і А́сар, і Рысон. Гэта зверхнікі харэ́я,2 нашчадка Сэі́ра, у зямлі Эдомскай.
Сыны Лотана былі: Хоры і Геман; а сястра ў Лотана: Тамна.
Былі ж сыны Лата́ну: Хорый і Эма́н. Сястра ж Лата́на Тамна́.
Гэтыя сыны Шовала: Алван, Манахат, Эвал, Шэфо і Онам.
Гэта ж сыны Саба́ла: Галон, і Мана́хат, і Гебэ́л, Соф і Ама́н.
Гэтыя сыны Цывэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў цёплыя воды ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывэона, бацькі свайго.
І гэта сыны Себегона: Эй і Ана́н, той, што ёсць Ана́с,3 які знайшоў Ямі́на4 ў пустэльні, калі пасвіў клуначную жывёлу бацькі свайго Себегона.
Гэтыя дзеці Аны: Дышон і Алівэма, дачка Аны.
Гэта ж дзеці Аны́: Дэсо́н і Элібема́, дачка Аны́.
Гэтыя сыны Дышона: Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.
Гэта ж сыны Дэсона: Амада́, і Асба́н, і Ятра́н, і Хара́н.
Гэтыя сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан.
Гэта ж сыны А́сара: Балаа́н, і Зука́м, і Юка́м, і Вука́н.
Гэтыя сыны Дышана: Уц і Аран.
Гэта ж сыны Рысона: Ос і Арам.
Гэтыя старэйшыны Харэяў: старэйшына Лотан, старэйшына Шовал, старэйшына Цывэон, старэйшына Ана,
Гэта зверхнікі Хорыя: зверхнік Лата́н, зверхнік Саба́л, зверхнік Себегон, зверхнік Ана́,
старэйшына Дышон, старэйшына Эцэр, старэйшына Дышан. Вось старэйшыны Харэяў, паводле старэйшынства іхняга ў зямлі Сэір.
зверхнік Дэсо́н, зверхнік А́сар, зверхнік Рысон. Гэта зверхнікі Хорыя ва ўладаннях сваіх у зямлі Эдо́мскай.
Вось цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней валадараньня цароў і сыноў Ізраілевых:
А гэта валадары, якія гаспадаравалі ў Эдоме, перш чым заўладарыў цар у Ізраэ́лі.
валадарыў у Эдоме Бэла, сын Вэораў, а імя горада яго Дынгава.
І гаспадараваў у Эдоме Ба́лак, сын Беора, і называлася места яго Дэнна́ба.
І памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Васоры.
Памёр жа Ба́лак і стаў гаспадараваць замест яго Ява́б, сын За́рыі з Басары́.
Памёр Ёваў, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцянаў.
Памёр жа Ява́б, і стаў гаспадараваць замест яго Асом з зямлі тэма́нцаў.
І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які разьбіў Мадыяніцянаў на полі Маава: імя горада яго Авіт.
Памёр жа Асом, і стаў гаспадараваць замест яго Ада́д, сын Бара́да, які пасек Мадыя́ма на роўнядзі Маа́ба, а называлася места яго Гетэ́м.
І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.
Памёр жа Ада́д, і стаў гаспадараваць замест яго Салама́ з Масе́кі.
І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл з Рэхавота, што каля ракі.
Памёр жа Салама́, і стаў гаспадараваць замест яго Саву́л з Раабот, што ля ракі.
І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
Памёр жа Саву́л, і стаў гаспадараваць замест яго Балаеннон, сын Ахабора.
І памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада яго Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавээль, дачка Матрэды, сына Мэзагава.
Памёр жа Балаеннон, сын Ахабора, і стаў гаспадараваць замест яго Ара́д, сын Бара́да, і называлася места яго Фагор, імя ж жонкі яго Метэбеэ́ль, дачка Матрэ́да, сына Мезаоба.
Гэтыя імёны старэйшых Ісававых, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясьцінаў іхніх, паводле імёнаў іхніх: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,
Гэта імёны зверхнікаў Эса́ва паводле родаў іх і мясцовасцяў іх, у краінах іх і народах іх. Зверхнік Тамна́, зверхнік Гала́, зверхнік Ятэ́р,
старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,
зверхнік Элібема́, зверхнік Эла́, зверхнік Філон,
старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,
зверхнік Кене́з, зверхнік Тэма́н, зверхнік Маза́р,
старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія, паводле іх селішчаў, у зямлі валоданьня іхняга. Вось Ісаў, бацька Ідумэяў.
зверхнік Мегедыэ́ль, зверхнік Зафаі́м. Гэта зверхнікі Эдо́ма, аселыя на зямлі валоданняў сваіх. Гэта быў Эса́ў, бацька Эдо́ма.