Быццё 36 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
І гэта радавод Ісаваў, ён жа Едом.
Вось жа радавод Эса́ва, ён жа Эдом.
Ісаў узяў сабе жонкі з дачок Канаанскіх: Аду, дачку Елона Гэціча, а Оголіваму, дачку Аны, дачку Цывеона Гэвяніна,
Эсаў узяў сабе жонак з дачок ханане́йскіх, А́ду, дачку Яло́на хетэ́я, і Элібему́, дачку Аны́, сына Себегона эве́я.
А Васэмафу, дачку Ізмайлаву, сястру Наваёфаву.
І Басема́т, дачку Ісмаэ́ля, сястру Набэо́та.
І нарадзіла Ада Ісаву Еліфаза; А Васэмафа нарадзіла Рагуеля.
Нарадзіла ж А́да Эса́ву Эліфа́са, а Басема́т нарадзіла Рагуэ́ля.
А Оголівама нарадзіла Евуша а Елома а Кору. Гэта сынове Ісававы, што нарадзіліся яму ў зямлі Канаанскай.
І Элібема́ нарадзіла Яву́са, і Яглома, і Кора. Гэта сыны Эса́ва, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаа́нскай.
І ўзяў Ісаў жонкі свае, і сыноў сваіх, і дачкі свае, і ўсі душы дамовы свае, і стада свае, і ўвесь статак свой, і ўсю маемасьць сваю, каторую ён прыдбаў у зямлі Канаанскай, і пайшоў да іншае зямлі ад віду Якава, брата свайго;
Узяў жа Эса́ў жонак сваіх, і сыноў, і дачок, і ўсіх дамоўнікаў сваіх, і ўвесь набытак свой, і ўсю скаціну, і ўсё, што толькі прыдбаў ды збярог у зямлі Ханаа́нскай, і пайшоў з зямлі Ханаа́нскай, ад аблічча Яку́ба, брата свайго,
Бо была маемасьць іхная вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля падарожжаваньня іхнага насіць іх з прычыны стадаў іхных.
бо скаціна іх была завялікаю, каб пасвіць сумесна, не маглі пашы змясціць іх з-за мноства нажытку іх.
І асяліўся Ісаў на гары Сэір, Ісаў, ён жа Едом.
Пасяліўся ж Эса́ў на гары Сэі́р, Эса́ў, які таксама Эдом.
І во гэта роды Ісававы, айца Едумееў, на гары Сэір;
Вось жа радавод Эса́ва, бацькі Эдомцаў з гары Сэі́р,
Во гэта ймёны сыноў Ісававых: Еліфаз, сын Ады, жонкі Ісававае; Рагуель, сын Васэмафы, жонкі Ісававае.
і гэта імёны сыноў Эса́ва: Эліфа́с, сын А́ды, жонкі Эса́ва, і Рагуэ́ль, сын Басема́т, жонкі Эса́ва.
І былі сынове Еліфазавы: Феман, Омар, Цефо а Ґафам а Кеназ.
Былі ж сынамі Эліфа́са Тэма́н, Ама́р, Сафа́р, Гатом і Кене́з.
А Фамна была мамошка Еліфаза, сына Ісававага; і нарадзіла Еліфазу Амаліка. Гэта сынове Ады, жонкі Ісававае.
Тамна́ ж была ўзложніцай Эліфа́са, сына Эса́ва, і нарадзіла Эліфа́су Амалэ́ка. Гэта сыны А́ды, жонкі Эса́ва.
А во, гэта сыны Рагуелявы: Нагаф а Зэраг, Шамма а Міза. Гэта былі сынове Васэмафы, жонкі Ісававае.
Гэта ж сыны Рагуэ́ля: На́хат, За́рыя, Сом і Моз. Гэта былі сыны Басема́т, жонкі Эса́ва.
І во гэтыя былі сыны Огалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Ісававае: і яна нарадзіла Ісаву Евуша а Елома, а Кору.
Гэта ж былі сыны Элібемы́, дачкі Аны́, сына Себегона, жонкі Эса́ва: нарадзіла ж Эса́ву Яву́са, і Яглома, і Кора.
Во гэта князі сыноў Ісававых. Сынове Еліфаза, першароднага Ісававага: князь Феман, князь Омар, князь Цефо, князь Кеназ,
Гэта зверхнікі, сыны Эса́ва, сыны Эліфа́са, які быў першародным у Эса́ва: зверхнік Тэма́н, зверхнік Ама́р, зверхнік Сафа́р, зверхнік Кене́з,
Князь Кора, князь Ґафам, князь Амалік. Гэтыя князі Еліфазовы ў зямлі Едомовае; гэта сынове Адзіны.
зверхнік Кор, зверхнік Гатом, зверхнік Амалэ́к. Гэта зверхнікі Эліфа́са ў зямлі Ідуме́йскай.1 Гэта сыны А́ды.
І гэтыя сыны Рагуеля, сына Ісававага: князь Нагаф, князь Зэраг, князь Шамма, князь Міза. Гэтыя князі Рагуелявы ў зямлі Едомавае; гэтыя сынове Васэмафы, жонкі Ісававае.
І гэта сыны Рагуэ́ля, сына Эса́ва: зверхнік Наха́т, зверхнік За́рыя, зверхнік Сом, зверхнік Моз. Гэта зверхнікі Рагуэ́ля ў зямлі Эдомскай. Гэта сыны Басема́т, жонкі Эса́ва.
І гэтыя сыны Огалівамы, жонкі Ісававае: князь Евуш, князь Елом, князь Кора. Гэтыя князі Огалівамы, дачкі Аны, жонкі Ісававае.
Гэта ж сыны Элібемы́, жонкі Эса́ва: зверхнік Яву́с, зверхнік Яглом, зверхнік Кор. Гэта зверхнікі Элібемы́.
Гэтыя сынове Ісававы, і гэтыя князі іхныя. Гэта Едом.
Гэта сыны Эса́ва і гэта іх зверхнікі. Гэта сыны Эдомскія.
Гэтыя сынове Сэіра Горэяніна, жыхары зямлі тае: Лотан а Шовал а Цывеон а Ана
Гэта ж сыны Сэі́ра харэ́я, што жылі на зямлі той: Лата́н, Саба́л, Себегон, Ана́,
А Дышон а Ецэр а Дышан. Гэтыя князі Горэйскія, сыноў Сэіравых, у зямлі Едома.
і Дэсо́н, і А́сар, і Рысон. Гэта зверхнікі харэ́я,2 нашчадка Сэі́ра, у зямлі Эдомскай.
І былі сыны Лотановы: Горы а Гэман; а сястра ў Лотана: Хімна.
Былі ж сыны Лата́ну: Хорый і Эма́н. Сястра ж Лата́на Тамна́.
І гэта сынове Шоваловы: Алван а Манагаф а Евал, Шэфо а Онам.
Гэта ж сыны Саба́ла: Галон, і Мана́хат, і Гебэ́л, Соф і Ама́н.
А гэтыя сыны Цывеонавы: Ая а Ана. Гэта Ана, каторы знайшоў цёплыя жаролы на пустыні, як пасьціў аслы Цывеона, айца свайго.
І гэта сыны Себегона: Эй і Ана́н, той, што ёсць Ана́с,3 які знайшоў Ямі́на4 ў пустэльні, калі пасвіў клуначную жывёлу бацькі свайго Себегона.
І гэтыя дзеці Аніны: Дышон а Оголівама, дачка Аніна.
Гэта ж дзеці Аны́: Дэсо́н і Элібема́, дачка Аны́.
І гэтыя сыны Дышонавы: Гэмдан а Эшбан а Іфран а Херан.
Гэта ж сыны Дэсона: Амада́, і Асба́н, і Ятра́н, і Хара́н.
Гэтыя сыны Эцэравы: Білган а Зааван а Акан.
Гэта ж сыны А́сара: Балаа́н, і Зука́м, і Юка́м, і Вука́н.
Гэтыя сыны Дышановы: Уц а Аран.
Гэта ж сыны Рысона: Ос і Арам.
Гэтыя князі Горэйскія: князь Лотан, князь Шовал, князь Цывеон, князь Ана,
Гэта зверхнікі Хорыя: зверхнік Лата́н, зверхнік Саба́л, зверхнік Себегон, зверхнік Ана́,
Князь Дышон, князь Эцэр, князь Дышан. Во, гэта князі Горэйскія подле князстваў сваіх у зямлі Сэір.
зверхнік Дэсо́н, зверхнік А́сар, зверхнік Рысон. Гэта зверхнікі Хорыя ва ўладаннях сваіх у зямлі Эдо́мскай.
І во каралёве, што каралявалі ў зямлі Едомавай, пярвей за караляваньне каралёў у сыноў Ізраелявых.
А гэта валадары, якія гаспадаравалі ў Эдоме, перш чым заўладарыў цар у Ізраэ́лі.
І караляваў у Едоме Бела, сын Веораў, а імя места ягонага Дынгава.
І гаспадараваў у Эдоме Ба́лак, сын Беора, і называлася места яго Дэнна́ба.
І памер Бела, і караляваў замест яго Ёваў, сын Зэрагаў, з Восоры.
Памёр жа Ба́лак і стаў гаспадараваць замест яго Ява́б, сын За́рыі з Басары́.
І памер Ёваў, і караляваў замест яго Гушам, ізь зямлі Феманскае.
Памёр жа Ява́б, і стаў гаспадараваць замест яго Асом з зямлі тэма́нцаў.
І памер Гушам, і караляваў замест яго Гадад, сын Бедадаў, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; а імя места ягонага Авіф.
Памёр жа Асом, і стаў гаспадараваць замест яго Ада́д, сын Бара́да, які пасек Мадыя́ма на роўнядзі Маа́ба, а называлася места яго Гетэ́м.
І памер Гадад, і караляваў замест яго Самла з Масрэкі.
Памёр жа Ада́д, і стаў гаспадараваць замест яго Салама́ з Масе́кі.
І памер Самла, і караляваў замест яго Саўла з Рэговофа, ля ракі.
Памёр жа Салама́, і стаў гаспадараваць замест яго Саву́л з Раабот, што ля ракі.
І памер Саўла, і караляваў замест яго Баал-Ганан, сын Ахбораў.
Памёр жа Саву́л, і стаў гаспадараваць замест яго Балаеннон, сын Ахабора.
І памер Баал-Ганан, сын Ахбораў, і караляваў замест яго Гадар; а імя места ягонага Пагу; імя жонкі ягонае Мегетавель, дачка Матрэды, дачкі Мезагавае.
Памёр жа Балаеннон, сын Ахабора, і стаў гаспадараваць замест яго Ара́д, сын Бара́да, і называлася места яго Фагор, імя ж жонкі яго Метэбеэ́ль, дачка Матрэ́да, сына Мезаоба.
І гэтыя ймёны князёў Ісававых, подле радзімаў іхных, подле месцаў іхных, у ймёнах іхных: князь Фімна, князь Алва, князь Етэф,
Гэта імёны зверхнікаў Эса́ва паводле родаў іх і мясцовасцяў іх, у краінах іх і народах іх. Зверхнік Тамна́, зверхнік Гала́, зверхнік Ятэ́р,
Князь Оголівама, князь Эла, князь Пінон,
зверхнік Элібема́, зверхнік Эла́, зверхнік Філон,
князь Кеназ, князь Феман, Міўцар,
зверхнік Кене́з, зверхнік Тэма́н, зверхнік Маза́р,
Князь Магдыель, князь Ірам. Гэтыя князі Едомскія, подле слялібаў іхных, у зямлі дзяржаньня іхнага, Ён Ісаў, ацец Едомічаў.
зверхнік Мегедыэ́ль, зверхнік Зафаі́м. Гэта зверхнікі Эдо́ма, аселыя на зямлі валоданняў сваіх. Гэта быў Эса́ў, бацька Эдо́ма.