Быццё 31 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
І пачуў Якаў словы сыноў Лавановых, што казалі: «Пабраў Якаў усе, што айца нашага, і з тога, што ў вайца нашага, зрабіў сабе гэтую чэсьць».
Пачуў жа Яку́б размовы сыноў Ла́бана, якія казалі: “Усё забраў Яку́б ад бацькі нашага, і праз тое, што належала бацьку нашаму, асягнуў росквіту гэтага”.
І абачыў Якаў від Лаваноў, і вось, ён не такоў да яго, як быў учорах а заўчора.
І пабачыў Яку́б твар Ла́бана — і вось, не быў да яго, як учора і трэцяга дня.
І сказаў СПАДАР Якаву: «Зьвярніся да зямлі бацькоў сваіха да радні свае; і Я буду з табою».
Прамовіў жа Госпад да Яку́ба: “Вярніся ў зямлю бацькі свайго і да роду свайго, і Я буду з табою.
І паслаў Якаў, і гукнуў Рахіль а Лію ў поле да драбнога статку свайго,
Паслаўшы, Яку́б паклікаў Рахэ́ль і Лі́ю ў поле да статкаў
І сказаў ім: «Я бачу від айца вашага, што ён ня ё да мяне, як учорах а заўчора. І Бог айца майго быў з імною.
і сказаў: «Бачу я, твар бацькі вашага не такі да мяне, як учора і пазаўчора. Бог жа бацькі майго быў са мною.
І вы ведаеце, што я ўсімі сіламі служыў айцу вашаму.
І вы ж самі ведаеце, што моцай усёй сваёй служыў бацьку вашаму.
Але ацец ваш ашукаваў мяне і адмяняў заплату маю дзесяць разоў; Але ня даў яму Бог пашкодзіць імне.
Бацька ж ваш падмануў мяне і змаліў узнагароду маю да дзесяці ягнятаў,1 аднак Бог не дазволіў абысці мяне.
Калі гэтак сказаў ён: "З бодкамі будзе плата твая", і ўвесь статак радзіўся з бодкамі. А калі гэтак сказаў ён: "У чарэслы будзе плата твая", і радзіў увесь статак у чарэслы.
Калі б ён казаў, што стракатыя будуць узнагародай тваёй, то ўсе авечкі каціліся б стракатымі, а калі б казаў: бялёсыя будуць узнагародай тваёй, то ўсе авечкі каціліся б бялёсымі.
І адняў Бог статак у вайца вашага, і даў яго імне.
І адабраў Бог усю худобу ў бацькі вашага, і аддаў яе мне.
І было ў часе цекаваньня статку, і ўзьняў я вочы свае, і абачыў у сьне, і во самцы, каторыя ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а з плямамі.
І было, калі спарваліся авечкі, то ўбачыў іх ува сне на ўласныя вочы: ажно вось казлы і бараны пакрывалі козаў і авечак бялёсых, і стракатых, і з папялістымі плямамі.
І сказаў імне Ангіл Божы ў сьне: "Якаве!" І я сказаў: "Во я!"
І звярнуўся да мяне анёл Божы: “Яку́бе”. Я ж адказаў: “Што сталася?”
І Ён сказаў: "Узьнімі вочы свае й глянь: усі казлы, што ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а плямамі; бо я бачыў усе, што Лаван робе табе.
І сказаў: “Узнімі вочы свае і спаглянь на казлоў, што пакрываюць козаў і авечак бялёсых і стракатых, і з папялістымі плямамі. Ажно ўбачыў Я тое, што чыніць табе Ла́бан.
Я Тый Бог Бэт-Элю, ідзе ты памазаў помнік, і йдзе ты аброк імне там аброк. Цяпер устань, выйдзі ізь зямлі гэтае, і зьвярніся да зямлі роду свайго"».
Я — Бог, які з’явіўся табе ў месце Бога,2 там, дзе ты намасціў Мне стоўп і склаў Мне зарок. Дык цяпер уздыміся і выйдзі з зямлі гэтай. Пойдзеш у зямлю роду твайго, і Я буду з табою”.
І адказала Рахіль а Лія, і сказалі яму: «Ці ё яшчэ нам дзель а спадак у доме айца нашага?
І адказаўшы, Рахэ́ль і Лі́я прамовілі яму: “Не належыць нам болей частка ці спадчына ў доме бацькі нашага.
Ці не за чужых ён нас мае? бо ён прадаў нас, і зьеў, нават зьеў срэбла нашае.
Ці ж не чужаніцамі сталіся мы для яго, бо прадаў нас і праглынуў, бы наедак, срэбра нашае?
Затым усе багацьце, каторае адняў Бог ад айца нашага, нашае яно і дзяцей нашых. І цяпер усе, што Бог сказаў табе, рабі».
Уся раскоша і слава, што адабраў Бог у бацькі нашага, нам стануць і дзецям нашым. Дык цяпер тое, што сказаў табе Бог, рабі”.
І ўстаў Якаў, і пасадзіў дзеці свае а жонкі свае на вярблюды;
Устаўшы, Яку́б узяў жонак сваіх і дзяцей сваіх на вярблюдаў
І павёў увесь статак і ўсе прыдбаньне свае, каторае прыдбаў, статак собскі ягоны, каторы ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісака, айца свайго, да зямлі Канаанскае.
і адвёў увесь набытак свой з усім начыннем сваім, што ён займеў у Месапата́міі, і ўсё сваё, каб выправіцца да Ісаа́ка, бацькі свайго, у зямлю Ханаа́н.
А Лаван пайшоў стрыгчы статак свой. І ўкрала Рахіль балваны, каторыя былі ў вайца ейнага.
Калі Ла́бан скіраваўся стрыгчы авечак сваіх,3 Рахэ́ль скрала бажышчы4 бацькі свайго.
І ўкраў Якаў сэрца Лавана Арамяніна тым, што не сказаў яму, што ўцякае.
Утоіў жа Яку́б ад Ла́бана сіры́йца, каб не апавесцілі яму, што сыходзіць,
І ўцёк ён, і ўсі, што ў яго; і, устаўшы, перайшоў тую раку, і павярнуў від свой да гары Ґілеад.
і адышоў ён з усім, што ў яго, і перайшоў раку,5 і накіраваўся да гары Галаа́д.6
І сказалі Лавану трэйцяга дня, што Якаў уцёк.
Апавесцілі Ла́бана сіры́йца трэцяга дня, што ўцёк Яку́б,
І ўзяў ён із сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Ґілеад.
і, узяўшы ўсіх паплечнікаў сваіх з сабою, гнаўся ўслед за ім цягам сямі дзён, ажно налучыў яго на гары Галаа́д.
І прышоў Бог да Лавана Арамяніна ў сьне ночы, і сказаў яму: «Сьцеражыся гукаць ізь Якавам ані добрае, ані ліхое».
Прыйшоў жа Бог да Ла́бана сіры́йца ўва сне ноччу і сказаў яму: “Паўстрымайся, каб не казаць Яку́бу благога”.
І насьпеў Лаван Якава; і Якаў расьпяў будан свой на гары, а Лаван расьпяў із братамі сваімі на гары Плеад.
І дагнаў Ла́бан Яку́ба. Яку́б жа ўзвёў намёт свой на гары, і Ла́бан паставіў братоў сваіх на гары Галаа́д.
І сказаў Лаван Якаву: «Што ты ўчыніў? і ўкраў сэрца мае, і павёў дачкі мае, бы палоненыя мячом.
Сказаў жа Ла́бан Яку́бу: «Што ты зрабіў? Навошта патаемна збег, і абабраў мяне, і звёў дачок маіх, нібы паланянак мечам?
Чаму ты патай уцёк, і абкраў мяне, і не сказаў імне? Я адпусьціў бы з радасьцю а зь песьнямі, з бубном а з гарпаю.
Як сказаў бы мне — выправадзіў бы цябе з весялосцю і музыкамі, тымпа́намі7 і кіта́рамі.
Ты не дапусьціў імне пацалаваць сыноў маіх і дачкі мае: цяпер ты дурна ўчыніў.
Не быў я ўганараваны тым, каб пацалаваць дзяцей маіх і дачок маіх. Безразважна ты гэта ўчыніў.
Ё сіла ў руццэ маёй учыніць вам ліха; але Бог айца вашага ўчора ўвечары сказаў імне, кажучы: "Сьцеражыся гукаць ізь Якавам ані добрага, ані ліхога".
Дык зараз можа рука мая прычыніць шкоду табе, але Бог бацькі твайго ўчора прамовіў да мяне, кажучы: “Паўстрымайся, каб не казаць Яку́бу благога”.
Але цяпер ты станаўко пастанавіў пайсьці, бо ты надта ўзгаліўся да дому айца свайго; нашто ты ўкраў багі мае?»
Таму цяпер сыходзь, калі хочаш вярнуцца ў дом бацькі свайго. Але ж навошта скраў бажышчаў маіх?»
І адказаў Якаў, і сказаў Лавану: «Бо я баяўся, бо я сказаў, каб ты не захапіў дачок сваіх у мяне.
Азваўшыся, Яку́б сказаў Ла́бану: “Гавару: каб не адабраў ты дачок сваіх ад мяне і ўсё, што маё.
У каго знойдзеш багі свае, тый ня будзе жыць. Перад нашымі братамі пазнай, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе». Ня ведаў Якаў, што Рахіль украла іх.
Шукай, што належыць табе з майго, і забяры”. І не знайшоў у яго нічога. Сказаў яму Яку́б: “У каго толькі знойдзеш бажышчаў сваіх, той страціць жыццё перад абліччам паплечнікаў нашых”. Не ведаў жа Яку́б, што Рахэ́ль, жонка яго, іх скрала.
І прышоў Лаван да будана Якававага, і да будана Ліінага, і да будана дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. І вышаў з будана Ліінага, і ўвыйшоў у будан Рахілін.
Увайшоўшы, Ла́бан шукаў у жытле Лі́і і нічога не знайшоў. Выйшаўшы з жытла Лі́і, шукаў у жытле Яку́ба і ў жытле дзвюх прыслужніцаў — і не знайшоў. Увайшоў тады і ў жытло Рахэ́лі.
А Рахіль узяла балваны, і палажыла іх у вярблюджае сядло, і села на іх. І перашчупаў Лаван увесь будан, але не знайшоў.
Рахэ́ль жа ўзяла бажышчаў, і падклала пад сёдлы вярблюдзіцы, і села на іх.
І сказала айцу свайму: «Няхай не загарыцца гнеў у ваччу спадара майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо жаноцкае ў мяне» І ён трос, і не знайшоў балваноў.
І сказала бацьку свайму: “Не злуй, гаспадару, не магу ўзняцца перад табою, бо ў мяне жаночае”. І абшукаў Ла́бан ва ўсім жытле, і не знайшоў бажышчаў.
І загарэўся гнеў Якава, і сьперачаўся з Лаваном. І адказаў Якаў, і сказаў Лавану: «Які выступак мой, які грэх мой, што ты надта гнаўся за імною?
Раззлаваўся Яку́б і тарокаўся з Ла́банам. Прамаўляючы, Яку́б сказаў Ла́бану: “У чым несправядлівасць мая і грэх мой, што ты гнаўся за мною,
Бо ты перашчупаў усі мае рэчы, што знайшоў ты з усіх рэчаў дому свайго? Пастанаві іх тутака перад братамі маімі й перад братамі сваімі: няхай яны рассудзяць памеж нас абодвых.
абшукаўшы ўсё начынне маё, ці ж знайшоў што з прыладаў дому твайго? Паведам зараз перад паплечнікамі маімі і паплечнікамі тваімі. І няхай рассудзяць паміж абодвума намі.
Вось, дваццаць год я з табою; авечкі твае а козы твае ня ськідалі; бараноў чарады твае я ня еў;
Дваццаць гадоў я быў з табою. Авечкі твае і козы твае не без прыплоду, бараноў ад авечак тваіх я не спажыў,
Разарванага я ня прыносіў да цябе: я гэта ўважаў за сваю віну; ты зь мяне спаганяў гэта, ці ўдзень што ўкрадзена было, ці ночы ўкрадзена.
растрыбушанае не прыносіў табе,8 сам сплачваў табе ад скрадзенага ўдзень і скрадзенага ўночы.
Бывала, удзень жэрла мяне гарачыня, і сьцюжа ночы; і ўцякаў сон мой ад аччу маіх.
Удзень я быў абпечаны спёкай і ноччу халадэчай, ажно саскоўзваў сон з маіх павекаў.
Гэткія мае дваццаць год у доме тваім. Служыў табе чатырнанцаць год за дзьве дачкі твае і шэсьць год за статак твой; а ты адмяняў заплату маю дзесяць разоў.
З гэтых дваццаці гадоў, што я ў доме тваім, чатырнаццаць гадоў я рачкаваў за дзвюх дачок тваіх і шэсць гадоў за авечак тваіх, ты ж змаліў узнагароду маю да дзесяці ягніцаў.9
Калі б ня тое, што Бог айца майго, Бог Абрагама і страх Ісака былі за імною, дык цяпер пустым адаслаў бы мяне. Гароту маю а гарапашнасьць рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учорах увечары».
Калі б не Бог бацькі майго Абрага́ма быў са мною і Трымценне10 Ісаа́ка, то пустым выслаў бы ты мяне цяпер”.
І адказаў Лаван, і сказаў Якаву: «Гэтыя дачкі — мае дачкі; гэтыя сынове — мае сынове; і гэты статак — мой статак; і ўсе, што ты бачыш гэта мае. І маім дачкам, што я зраблю гэтым сядні, або дзяцём іхным, каторыя нарадзіліся?
Адказваючы ж, Ла́бан прамовіў Яку́бу: “Дочкі — мае дочкі, і сыны — мае сыны, і скаціна — мая скаціна, усё, што толькі бачыш, належыць мне і дочкам маім. Што я маю зрабіць для іх ці дзяцей іх, якіх яны нарадзілі?
І цяпер пайдзіма ўчыніма змову я й ты, і гэта будзе сьветкаю меж імною й табою».
Таму давай зараз я і ты ўсталюем запавет, і будзе на пазнаку паміж мною і табою”. Адказаў жа яму: “Вось, нікога няма спасярод нас,11 таму няхай Бог будзе сведкам паміж мною і табою”.
І ўзяў Якаў камень, і пастанавіў яго стаўпом.
Яку́б, узяўшы камень, паставіў яго стаўпом.
І сказаў Якаў братом сваім: «Зьбярыце камянёў». Яны ўзялі камяні і зрабілі крушню; і елі там на тэй крушні.
Сказаў жа Яку́б паплечнікам сваім: “Збярыце камяні”. І сабралі камяні, і склалі купу, потым з’елі і выпілі ля той купы. І сказаў Ла́бан: “Цяпер купа гэтая на пазнаку паміж мною і табою”.
І назваў яе Лаван: Еґар-Сагадуфа, а Якаў назваў яе Ґалед (Крушня Сьветка).
І назваў яе Ла́бан Купай Пазнакі,12 а Яку́б назваў яе Купай Сведчання.13
І сказаў Лаван: «Крушня гэта сьветкаю меж імною й табою сядні». Затым і назвалі імя ейнае: Ґалед
Сказаў жа Ла́бан Яку́бу: “Вось купу гэтую і стоўп гэты паставіў14 паміж мною і табою. Будзе сведчыць купа гэтая і стоўп гэты”. Таму названа яна Купа Сведчання
А: Міцпа, бо ён сказаў: «Няхай наглядае СПАДАР меж імноюй табою, як здаліўшыся будзем адзін ад аднаго.
і Нагляд,15 пра які сказаў: “Каб Бог наглядаў паміж мною і табою, бо разыдземся адзін ад другога.
Калі ты будзеш мучыць дачкі мае і калі возьмеш жонкі, апрача дачок маіх, няма людзіны з намі, глядзі, Бог сьветка памеж імною і табою».
Калі ж раптам прынізіш дачок маіх ці возьмеш сабе іншых за жонак, апроч дачок маіх, то ведай, сапраўды цяпер нікога няма з намі...
І сказаў Лаван Якаву: «Во крушня гэтая і во стоўп, каторы я пастанавіў памеж сабою й табою.
16
Сьветка крушня гэтая і сьветка стоўп, што ані я не перайду да цябе за гэтуго крушню і за гэты стоўп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты стоўп дзеля ліха.
Калі ж мне не прайсці да цябе і табе не прайсці да мяне праз купу гэтую і стоўп гэты без варожасці,
Бог Абрагамаў і багі Нагоравы будуць судзіць нас, Бог айцоў іхных». І прысягнуў Якаў страхам айца свайго Ісака.
то суддзёю паміж намі будзе Бог Абрага́ма і Бог Нахора”.17 Яку́б жа склаў такі самы зарок Трымценню18 Ісаа́ка, бацькі свайго.
І аброк Якаў аброк на гары, і згукаў братоў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб, і начавалі на гары.
І прынёс Яку́б ахвяру на гары, і склікаў братоў сваіх, і з’елі яны, і выпілі, і паклаліся спаць на гары.
І ўстаў Лаван рана нараніцы, і пацалаваў сыноў сваіх а дачкі свае, і дабраславіў іх, і пайшоў, і зьвярнуўся Лаван на свае месца.