Быццё 35 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
І сказаў Бог Якаву: «Устань, узыйдзі да Бэт-Эль, і жыві там, і зрабі там аброчнік Магучаму, што зьявіўся табе, як ты ўцякаў ад віду Ісава, брата свайго».
Звярнуўся ж Бог да Яку́ба: “Устань, пайдзі ў ваколіцы Бетэ́ля,1 і жыві там, і збудуй там ахвярнік Богу, які з’явіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Эса́ва, брата твайго”.
І сказаў Якаў дому свайму і ўсім, што былі зь ім. «Аддальце багі чужыя, што сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзецьці вашыя;
Паведаміў жа Яку́б дамоўнікам сваім і ўсім, хто ў яго: “Пазбірайце бажышчаў чужых, што пасярод вас, і ачысціцеся, і пераапраніце шаты вашыя,
І ўстаньма й ўзыйдзіма да Бэт-Элю, і зраблю я там аброчнік Магучаму, Каторы адказаў імне ў дзень гароты мае і быў з імною ў дарозе, каторай я йшоў».
і, устаўшы, увойдзем у Бетэ́ль, і збудуем там ахвярнік Богу, які пачуў мяне ў дзень прыгнёту, які быў са мною і захаваў мяне на дарозе, якою ішоў”.
І аддалі Якаву ўсі багі чужыя, каторыя былі ў руках іхных, і завушніцы, што былі ў вушох у іх; і схаваў іх Якаў пад дубам, каторы блізка Сыхему.
І аддалі Яку́бу бажышчаў чужых, што мелі на руках сваіх, і кольчыкі,2 што ў вушах іх, і пахаваў тое Яку́б пад тэрэ́бінтам у Сікі́мах, і затаіў іх ажно да сёння.
І выправіліся яны. І быў жах Божы па местах, што ў ваколіцах іхных, і ня гналіся яны за сынамі Якававымі.
І выйшаў Ізраэ́ль з Сікі́маў, і апанаваў страх Божы месты навакольныя, і не гналі сыноў Ізраэ́левых.
І прышоў Якаў да Луз, што ў зямлі Канаанскай, ён Бэт-Эль, сам і ўвесь люд, што быў зь ім,
Прыйшоў жа Яку́б у Луз, што ў зямлі Ханаа́нскай, які таксама Бетэ́ль, ён і ўвесь люд яго.
І збудаваў там аброчнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль; бо там зьявіўся яму Бог, як ён уцякаў ад віду брата свайго.
І збудаваў там ахвярнік, і назваў мясціну тую Бетэ́ль, бо з’явіўся там яму Бог, калі ўцякаў ад аблічча Эса́ва, брата свайго.
І памерла Дэвора, нянька Рэвечына, і пахавана ніжэй Бэт-Элю, пад дубам, і назваў імя ягонае: Дуб плачу.
Памерла ж Дэбора, гадавальніца Рэбе́кі, ніжэй ад Бетэ́ля пад дубам,3 і назваў Яку́б яго дубам плачу.
І зьявіўся Бог Якаву ізноў па прыходзе яго з Падан-Араму, і дабраславіў яго.
І з’явіўся Бог Яку́бу яшчэ ў Лу́зе, калі вярнуўся з Месапата́міі, што ў Сі́рыі, і дабрасловіў яго Бог.
І сказаў яму Бог: «Імя твае Якаў. Ня будзе звацца імя твае ўжо Якаў, але толькі Ізраель будзе імя твае». І назваў яго імя: Ізраель.
І сказаў яму Бог: “Імя тваё Яку́б. Ды не будзеш болей называцца Яку́бам, але Ізраэ́ль4 будзе імя тваё”.
І сказаў яму Бог: «Я МАГУЧЫ Ўсемагучы; пладзіся а множся; народ а збор народаў будзе зь цябе, і каралёве з крыжа твайго выйдуць.
І дадаў Бог: “Я Бог твой. Плодзься і множся. Народы і зборы народаў выйдуць ад цябе, і валадары са сцягна твайго народзяцца.
Зямлю, каторую я даў Абрагаму а Ісаку, Я дам табе, і насеньню твайму просьле цябе дам зямлю гэтую».
І зямлю, што даў Абрага́му і Ісаа́ку, Я даю табе. Будзе табе, і нашчадкам тваім дам зямлю гэтую пасля цябе”.
І ўзышоў ад яго Бог у месцу, на каторым гутарыў зь ім.
Адышоў жа Бог ад яго з таго месца, дзе гаварыў з ім.
І пастанавіў Якаў помнік на месцу, на каторым гутарыў ізь ім, помнік каменны; і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алівы.
І паставіў Яку́б стоўп на месцы, дзе Ён гаварыў з ім, стоўп каменны, і намасціў яго акрапленнем, і выліў на яго алей.
І назваў Якаў імя месца, на каторым Бог гукаў ізь ім: Бэт-Эль.
І назваў Яку́б мясціну тую, дзе гаварыў з ім Бог, Бетэ́ль.
І падарожжаваў з Бэт-Элю. І была яшчэ кіўра зямлі, каб прысьці да Ефрафы; і радзіла Рахіль, і труднілася ў раджэньню.
Выправадзіўся ж Яку́б з Бетэ́ля, і ўзвёў намёт свой на другім боку ад вежы Га́дэр.5 Было ж, калі падыходзіў да Хабра́ты, набліжаючыся да зямлі Эфра́ты,6 нарадзіла Рахэ́ль, пакутуючы нясцерпна ад родаў.
І было, як яна труднілася родзячы, і сказала ёй бабка: «Ня бойся, бо таксама й гэта табе сын».
У той час, калі яна цяжка нараджала, сказала ёй спавітуха: “Мацуйся, бо зноў маеш сына”.
І як выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, то назвала яго імя: Бэн-Оні. Але ацец ягоны назваў яго: Венямін.
Надарылася ж, калі пакідала яе душа, бо памірала, дала [Рахэ́ль] яму імя Сын болю майго,7 бацька ж назваў яго Беніямі́н.
І памерла Рахіль, і пахавана ля дарогі да Ефрафы (гэта Бэтлеем).
Памерла ж Рахэ́ль і была пахаваная па дарозе ў Эфра́ту, гэта значыць у Бэтле́ем.
І пастанавіў Якаў помнік над магілай ейнай. Гэта помнік магільны Рахілін датэтуль.
І паставіў Яку́б стоўп на яе магільні. Гэта стоўп Рахэ́лі ажно да сёння.
І падарожжаваў Ізраель, і пастанавіў будан свой далей за вежаю Эдэр.
8
І было, як прабываў Ізраель у зямлі тэй, і пайшоў Рувін, і ляжаў із Валаю, мамошкаю айца свайго. І пачуў Ізраель. І было сыноў у Якава двананцацёх.
Было ж, калі пасяліўся Ізраэ́ль у зямлі той, пайшоў Рубэ́н і ўзлёг з Ба́лай, узложніцай бацькі свайго. І даведаўся Ізраэ́ль, і выкрылася ліха перад абліччам яго. Было ж у Яку́ба дванаццаць сыноў.
Пяршак Якаваў Рувін а Сымон а Леў а Юда а Ісасхар а Завулон.
Сыны Лі́і: першынец Яку́ба Рубэ́н, Сімяон, Ле́вій, Ю́да, Ісаха́р, Забулон.
Сыны Рахіліны: Язэп а Венямін.
Сыны ж Рахэ́лі: Язэп і Беніямі́н.
І сыны Валіны, нявольніцы Рахілінае: Дан а Нефалім.
Сыны ж Ба́лы, служанкі Рахэ́лі: Дан і Няфта́лій.
І сыны Зэлфіны, нявольніцы Ліінае: Ґад а Ашэр. Гэта сынове Якававы, што радзіліся яму ў Падан-Араме.
Сыны ж Зяфы́, служанкі Лі́і: Гад і Асэ́р. Гэта сыны Яку́ба, што нарадзіліся яму ў Месапата́міі сіры́йскай.
І прышоў Якаў да Ісака, айца свайго, да Мамрэ, да Кіраф-Арбы, значыцца да Гэўрону, ідзе падарожжаваў Абрагам а Ісак.
Пайшоў жа Яку́б да Ісаа́ка, бацькі свайго, у Ма́мра, у места на роўнядзі, гэта значыць Хеброн, у Ханаа́нскай зямлі, дзе жылі Абрага́м і Ісаа́к.
І было дзён Ісаковых сто асьмідзясят год.
Было ж дзён Ісаа́ка, якія пражыў, сто восемдзесят гадоў,
І сканаў Ісак, і памер, і быў прылучаны да народу свайго, стары а насычаны днямі; і пахавалі яго Ісаў а Якаў, сыны ягоныя.
і адышоў, памёр і быў далучаны да роду стары і натолены днямі, і пахавалі яго Эса́ў і Яку́б, яго сыны.